Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем о жизни на территории Тимковичского сельсовета

04.08.2024

Новая святыня

У в. Вялікая Раёўка асвяцілі паклонны крыж, усталяваны на ўездзе ў вёску з боку Капыля. Правёў абрад настаяцель храма Мікалая Цудатворца ў аг. Цімкавічы протаіерэй Міхаіл Мардвінаў (на здымку).

Арэнднае жыллё

У в. Вялікая Раёўка адбылося ўрачыстае адкрыццё дома, які быў выкуплены філіялам ААТ «Крыніца» «Вялікая Раёўка» за адну базавую велічыню. Ciламі гаспадаркі ў доме зроблены рамонт, а таксама акультурана тэрыторыя вакол яго. Цяпер ён цалкам гатовы для пражывання і будзе выкарыстоўвацца як арэнднае жыллё для работнікаў філіяла.

Падрыхтоўка да «Дажынак»

У аг. Цімкавічы рыхтуюцца да правядзення раённых «Дажынак». Так, па вул. Новай было пакладзена асфальтавае пакрыццё.

Пытанні аховы правапарадку

Адбылося пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку, дзе былі разгледжаны грамадзяне, якія здзейснілі сямейны гвалт, а таксама тыя, хто знаходзяцца на розных відах уліку. З імі праведзена прафілактычная гутарка, дадзены адпаведныя рэкамендацыі: працаўладкавацца, выключыць ужыванне спіртных напояў і, калі неабходна, прайсці лячэнне ад алкагольнай залежнасці.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей