Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Блевчицком сельсовете? Рассказываем

04.08.2024

Па старонках любімых казак

Квэст-гульня «Падарожжа ў свет казак» адбылася ў Быстрыцкай сельскай бібліятэцы з удзелам чытачоў. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў кніжную вандроўку па старонках любімых казак, адказвалі на жартоўныя пытанні віктарыны.

Па новай дарозе

У вёсках Кіявічы і Домантавічы на найбольш праблемных участках дарогі паклалі новы асфальт. Акрамя гэтага правялі ямачны рамонт па вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Лешня.

«Беражыце прыроду»

Пад такой назвай было арганізавана экалагічнае свята для дзяцей у Ляшнянскім клубе-бібліятэцы. Дружная творчая каманда работнікаў Ляшнянскага і Скабінскага клубаў-бібліятэк, Лясноўскага ЦКіД і Быстрыцкага СДК падрыхтавала цікавае мерапрыемства. Падчас прыгоды ў казачным лесе хлопчыкі і дзяўчынкі гаварылі аб прыгажосці прыроды Беларусі. Самай займальнай і цікавай часткай свята быў момант, калі дзеці пастараліся ажывіць засохлае дрэва з дапамогай жэтонаў, якія яны атрымалі на гульнёвых пляцоўках. А напрыканцы ўсе разам патанцавалі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей