Надвор’е ўнесла карэктывы
Моцныя вятры, што прайшліся па Беларусі, не патрывожылі дамы аднавяскоўцаў. Але зламаныя галіны (на здымку) парушаюць прэзентабельны выгляд раёна. Таму пасля разгулу стыхіі былі праведзены работы па ўборцы вуліц аг. Семежава.
Прыбралі - цяпер косім!
Як жа без абкошвання вясковых вуліц! На гэты раз з падтрымкай ААТ «Семежава» скасілі непатрэбную траву ў аг. Семежава.
Неабходную ўвагу надаюць і гісторыка-культурнай спадчыне раёна. У Чырвонай Дубраве прывялі да ладу тэрыторыю вакол фрагментаў сядзібы «Макраны»: руін малаказавода, царквы і пахавальні.
Навялі парадак у будынку
Жыхары навакольных вёсак часта звяртаюцца ў Семежаўскі сельвыканкам для вырашэння асабістых праблем. Але з цягам часу фае адміністрацыйнага будынка страціла «прэзентабельны» выгляд. Таму тут быў праведзены касметычны рамонт.
Падтрымка чысціні
Старшыня сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна сочыць за парадкам на тэрыторыі сельсавета. Не ігнаруюць і праблемы са смеццем. Так, апошнім часам былі прыбраны два несанкцыянаваныя сметнікі.
Ганна МАТУСЕВІЧ, студэнтка факультэта журналістыкі БДУ
Комментарии