Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 19 июля

19.07.2024

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 165 дзён.

Гістарычныя падзеі 19 ліпеня

У 1450 годзе ўпершыню быў узгаданы горад Узда.

У 1972 годзе Івану Мележу і Івану Шамякіну былі прысвоены званні народных пісьменнікаў Беларусі.

Хто нарадзіўся 19 ліпеня

1909 год: Сяргей Грыцавец, двойчы Герой Савецкага Саюза

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Эдгар Дэга , рускі паэт Уладзімір Маякоўскі.

19 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Сысоя Вялікага, святапакутніка Ермія і іншых пакутнікаў, якія пацярпелі за веру ў ІІІ ст.

У гэты час на траве звычайна з'яўляецца шмат расы. Нашы продкі верылі, што каб захаваць здароўе, трэба раніцай пабегаць па траве. Дзяўчыны мылі твар расой, каб даўжэй заставацца прыгожымі.

У дамах рыхтавалі падвалы да будучага ўраджаю – чысцілі іх.

Калі аблокі 19 ліпеня жаўтаватага колеру, будуць працяглыя дажджы.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей