Ушанавалі загінулых
Урачысты мітынг да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшоў у аграгарадку Цімкавічы ля помніка загінулым пагранічнікам і савецкім салдатам (на здымку). На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельвыканкама.
Старшыня Цімкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Наталія Прохарава і настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца Міхаіл Мардвінаў павіншавалі прысутных з Днём незалежнасці. А дзеці – удзельнікі клуба духоўна-маральнага выхавання «Чысты Свет» – расказалі цудоўныя вершы.
Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых ахвяр жудаснай вайны ў аграгарадку Браткава і ў вёсках Руднае і вялікая Раёўка.
Новае жыццё старым дамам
У вёсках Чарнагубава і Браткава знялі з рэгістрацыйнага ўліку і прадалі два пустуючыя дамы.
Спілавалі дрэвы
У вёсках Чарнагубава, Арэхаўка, Вялікія Прусы спілавалі аварыйныя дрэвы.
Нарадзіўся хлопчык
На тэрыторыі сельсавета зарэгістраваны запіс акта аб нараджэнні. У сям’і з вёскі Заракаўцы нарадзіўся хлопчык.
Комментарии