Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Грозовского сельсовета

14.07.2024

Даніна памяці

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Камсамольскай бібліятэцы-клубе была арганізавана выстава «Званы Хатыні». Акрамя гэтага на тэрыторыі Грозаўскага сельсавета ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання і ўсклалі вянкі да ўсіх мемарыялаў воінам-вызваліцелям і землякам. У рамках клуба «Пераходны ўзрост» прайшоў гістарычны экскурс «Памяць, якой не будзе забыцця...» з ускладаннем кветак да помніка ахвярам фашызму ў вёсцы Канюхі.

З любоўю да прыроды

Загадчыца Грозаўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Нераненя ў рамках клуба «Маленькая краіна» на летнім лузе правяла цікавае і займальнае экалагічнае мерапрыемства для маленькіх наведвальнікаў «Любіць прыроду, рабіць дабро». Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем слухалі, а таксама задавалі пытанні.

Праз гады ўспамінаў

Вяртанне ў дзяцінства для выпускнікоў (на здымку), якія скончылі Грозаўскую сярэднюю школу 55 гадоў назад, было самым прыемным, бо ўспаміны падчас сустрэчы – шчырыя і цёплыя. У сяброўскай атмасферы аднакласнікі расказвалі аб любімай школе, аб сябрах, з якімі вучыліся і сядзелі за адной партай. У гэты дзень ім было пра што пагаварыць.

«Ліпавы рай» для пастаяльцаў

Грозаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў перайменаваны ў ДУ «Грозаўскі сацыяльны пансіянат «Ліпавы рай». У гэтыя летнія дзянькі пастаяльцы адсвяткавалі адно з самых запамінальных і яскравых мерапрыемстваў «Купалле». Усе доб-ра правялі час і зарадзіліся пазітыўнай энергіяй. Гэта было сапраўднае свята яднання з прыродай і народнымі традыцыямі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей