Мітынг памяці
У аграгарадках Ванелевічы і Новыя Доктаравічы прайшлі мітынгі, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у іх прынялі кіраўніцтва сельвыканкама, педагогі і навучэнцы школ, работнікі ўстаноў культуры і мясцовыя жыхары.
Урачыстае святкаванне
Урачыстая канцэртная праграма «Беларусь мая сінявокая» аб’яднала жыхароў і гасцей аграгарадка Новыя Доктаравічы. Заключнай часткай свята стала танцавальная праграма.
Вольны час для дзяцей
Падчас летняга адпачынку школьнікаў загадчыца Новадоктаравіцкага сельскага клуба Таццяна Шайпак правяла інфарм-дайджэст на тэму «Як паводзіць сябе на прыродзе». Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі Таццяну Валер’еўну, а таксама адказвалі на пытанні: «Што можна і чаго нельга рабіць у час адпачынку на прыродзе?» Акрамя гэтага загадчыца мясцовай бібліятэкі Наталля Карабейка арганізавала конкурсную гульнёвую праграму «Дарога вачыма дзяцей».
Комментарии