Гістарычныя падзеі 12 ліпеня
У 1920 годзе: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.
Хто нарадзіўся 12 ліпеня
1916 год: Лаўрэнцій Абецэдарскі, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Амедэо Мадыльяні і савецкая і расійская спявачка Валянціна Талкунова.
12 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць апосталаў Пятра і Паўла. Царква шануе іх як першых прапаведнікаў хрысціянства.
Гэты дзень – свята для рыбакоў, якія лічаць апостала Пятра сваім правадыром. Яны ставілі ў царкве свечку Пятру-рыбалову, маліліся пра багаты ўлоў.
Пятроў пост завяршыўся. У народзе ладзілі гулянні, накрывалі вялікія сталы, варылі піва.
Дзяўчыны варажылі: плялі вянкі і надзявалі іх на галаву каня любімага хлопца. Калі да раніцы вянок не падаў, лічылася, што хлопец сапраўды кахае.
Калі Пятроў дзень быў ясны, то і год будзе добрым. Жоўтыя аблокі прадвяшчаюць дождж.
Комментарии