Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 11 июля

11.07.2024

Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 173 дні.

Гістарычныя падзеі 11 ліпеня

У 1496 годзе горад Гродна атрымаў поўнае магдэбургскае права.

У 1918 годзе ў Маскве адкрыты Беларускі народны ўніверсітэт (існаваў да 12.8.1918).

Хто нарадзіўся 11 ліпеня

1911 год: Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.

1932 год: Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, педагог, народны мастак Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі гісторык, паэт Яраслаў Гол і літоўскі драматург, перакладчык і паэт Пятрас Вайчунас.

11 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Сергія і Германа, Валаамскіх цудатворцаў.

Да заканчэння Пятрова посту збіралі крапіву і рабілі з яе ручнікі: лічылася, што яны дапамагаюць ад болю ў спіне. Крапіву трэба было рваць і плясці голымі рукамі. Крапіва лічылася не толькі лекавым сродкам, але і абярэгам ад нячысцікаў.

Калі 11 ліпеня не кукуе зязюля, зіма будзе ранняя. Вады ў рацэ і калодзежы стала больш – да непагадзі.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей