Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 17 июня

17.06.2024

Гэты дзень з'яўляецца сто шэсцьдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 197 дзён.

Гістарычныя падзеі 17 чэрвеня

У 1416 годзе Канстанцкі сабор прыняў рашэнне, паводле якога Жамойць у адміністрацыйным дачыненні падпарадкоўвалася імператару Жыгімонту, а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам.

У 1793 годзе ў Гродна пачаўся апошні сейм Рэчы Паспалітай.

Хто нарадзіўся 17 чэрвеня

1934 год: Барыс Даўгатовіч, беларускі гісторык і літаратар.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі кампазітар Ігар Стравінскі і польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.

17 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Мітрафана.

Палявыя работы, нягледзячы на спякоту, не прыпыняліся. Сяляне раскідвалі па палях, якія "адпачываюць" – гэта значыць, не засяваюцца ў гэтым годзе, – угнаенні.

Таксама сеялі грэчку. Пра тое, што час для гэтага настаў, казалі паружавелыя ягады суніц.

Калі ў гэты дзень быў дождж, ён мог зацягнуцца яшчэ на два-тры дні.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей