Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 28 мая

28.05.2024

Гэты дзень з'яўляецца сто сорак дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 217 дзён.

Гістарычныя падзеі 28 мая

У 1917 годзе ў Мінску выйшаў першы нумар газеты "Вольная Беларусь" пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.

У 1927 годзе быў створаны Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (з чэрвеня 1995 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь).

У 1944 годзе войскамі 2-га Беларускага фронту быў вызвалены горад Магілёў.

Хто нарадзіўся 28 мая

1836 год: Ян Карловіч, беларускі лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнаўца.

1937 год: Генрых Ціхановіч, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Максіміліян Валошын, брытанскі пісьменнік Ян Флемінг і аўстралійская спявачка і актрыса Кайлі Міноўг.

28 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Пахомія, якога ў народзе называлі Пахом Цёплы ды Пахом-бакагрэй.

Амаль паўсюль з гэтага дня ўстанаўлівалася добрае, па-летяму цёплае надвор'е. На Пахома працягвалі займацца сяўбой.

Па некаторых прыкметах ужо зараз можна было даведацца, які чакае ураджай. Так, калі на асіне шмат "завушніц", будзе добры ўраджай аўса.

Калі ўвесь дзень 28 мая цёпла, то і лета будзе цёплае.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей