Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 27 мая

27.05.2024

Гэты дзень з'яўляецца сто сорак восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 218 дзён.

Гістарычныя падзеі 27 мая

У 1924 годзе ў Навагрудку ўрачыста закладзены Курган у гонар памяці Адама Міцкевіча.

У 1991 годзе ў Мінску завяршыўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.

Хто нарадзіўся 27 мая

1895 год: Ігнат Дварчанін, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт.

1900 год: Уладзімір Жылка, беларускі паэт.

1931 год: Васіль Жураўлёў, беларускі літаратуразнаўца.

1932 год: Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнаўца і педагог.

1937 год: Міхаіл Біч, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская танцоўшчыца Айседора Дункан і іспанская спявачка Ана Белен.

27 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Ісідора, якога ў народзе звалі проста Сідар.

Святога Сідара празвалі Агурочнік, таму што па надвор'і ў гэты дзень вызначалі, які будзе ўраджай агуркоў. Калі ўвесь дзень было ясна, то агуркоў будзе шмат, а калі ідзе дождж – мала і яны будуць вадзяністыя.

Таксама ў гэты дзень сеялі лён. Калі вецер дзьмуў з поўначы, саджаць агуркі было яшчэ нельга.

Халодны дзень прадвяшчаў халоднае і непагодлівае лета.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей