Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 24 мая

24.05.2024

Гэты дзень з'яўляецца сто сорак пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 221 дзень.

Гістарычныя падзеі 24 мая

У 1925 годзе Выйшаў першы нумар газеты "Комсомольская правда".

Хто нарадзіўся 24 мая

1800 год: Валянцін Ваньковіч, беларускі мастак рамантычнага кірунку.

1904 год: Адам Русак, беларускі паэт-песеннік.

1920 год: Сямён Аляксандраў, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Міхаіл Шолахаў, рускі паэт Іосіф Бродскі і амерыканскі музыкант Боб Дылан.

24 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Кірыла і Мефодзія. Браты былі родам з горада Салунь. Яны нарадзіліся ў заможнай сям'і і атрымалі добрую адукацыю.

Па просьбе мараўскага князя Расціслава імператар Міхаіл ІІІ прыслаў настаўнікаў, якія маглі б распаўсюджваць хрысціянства. Браты разам з вучнямі перарабілі славянскі алфавіт, які атрымаў назву кірыліца. У аснове сучаснага шрыфту знаходзіцца варыянт азбукі, рэфармаваны па загадзе Пятра І у 1708 годзе.

Таксама сёння ўспамінаюць святапакутніка Мокія Амфіпальскага. Імя святога асацыявалася ў народзе са словам "мокры". У гэты дзень імкнуліся прадказаць надвор'е да лета. Калі бялізна, вывешаная на вуліцы, будзе мокрая, то лета будзе дажджлівае, калі ж сухая – гарачае і сухое.

Па павер'ях 24 мая прачынаюцца ў рэках і азёрах русалкі, таму да вады стараліся не падыходзіць.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей