Гістарычныя падзеі 23 мая
У 1761 годзе Шчучыну быў нададзены герб.
Хто нарадзіўся 23 мая
1907 год: Уладзімір Мяжэвіч, беларускі празаік і журналіст.
1930 год: Леанард Кажарскі, беларускі архітэктар.
Таксама сёння нарадзіліся шведскі прыродазнавец Карл Ліней і польская пісьменніца і паэтэса Марыя Канапніцкая.
23 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Сымона Кананіта – заступніка жанатых пар, земляробаў і скарбашукальнікаў. Менавіта на яго вяселлі Ісус ператварыў ваду ў віно. Пасля таго, як Сымон пайшоў за Хрыстом, яго празвалі Зілот, што значыць "руплівец".
У народзе гэта прозвішча асацыіравалася са словам "золата", менавіта таму апостал стаў ахоўнікам земляробаў, дзякуючы працы якіх на поле з'ўляецца залатое жыта, а таксама скарбашукальнікаў.
Лічылася, што зерне, пасеянае ў дзень памяці апостала, дае багаты ўраджай, але ў іншых рэгіёнах, наадварот, стараліся 23 мая не займацца ніякімі працамі на зямлі.
Калі ў гэты дзень ідзе дождж, то лета будзе дажджлівае.
Комментарии