Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 22 мая

22.05.2024

Гэты дзень з'яўляецца сто сорак трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 223 дні.

Гістарычныя падзеі 22 мая

У 1501 годзе быў асвячоны касцёл Святой Ганны ў Вільнюсе.

У 1792 годзе Ашмянам нададзены герб.

У 1925 годзе выйшаў апошні, 36 нумар газеты "Беларуская доля", якая выдавалася ў Вільнюсе.

У 1928 годзе ў Вільнюсе скончыўся судзебны працэс над 56 членамі Беларуская сялянска-работніцкай грамады.

У 1974 годзе быў заснаваны Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж.

Хто нарадзіўся 22 мая

1910 год: Мікалай Каспяровіч, беларускі краязнаўца, лексікограф, мастацтвазнаўца і мовазнаўца.

1931 год: Мая Яніцкая, беларускі мастацтвазнаўца, даследчыца гісторыі беларускага мастацкага шкла.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар Вільгельм Рыхард Вагнер, брытанскі акцёр Лоўрэнс Аліўе і французскі акцёр і спявак армянскага паходжання Шарль Азнавур.

22 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Мікалая. У народзе цудатворца празвалі святы Мікола Вясновы.

З гэтага дня пачынае добра расці трава. Добрай прыкметай лічылася, калі на Міколу ідзе дождж – тады можна чакаць багаты ўраджай збожжа. Сувязь святога з вадой на гэтым не заканчвалася – яго таксама лічылі заступнікам маракоў і рыбакоў. Яму маліліся і прасілі захаваць жыццё ў плаванні.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей