Гістарычныя падзеі 18 мая
У 1906 годзе ў Пецярбургу заснава беларуская выдавецкая суполка "Загляне сонца і ў наша аконца", якая выдала 38 кніг агульным накладам больш за 100 тыс асобнікаў (праіснавала да 1914 года).
У 1912 годзе ў Мінску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалогіі.
У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эфіопіяй.
Хто нарадзіўся 18 мая
1938 год: Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор, педагог.
1972 год: Аляксандр Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel.
Таксама сёння нарадзіліся персідскі і таджыкскі паэт і вучоны Амар Хаям і французскі мадэльер П'ер Бальмен.
18 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Ірыны (у народзе яе часам яшчэ называлі Арына і дадавалі эпітэт Расадніца).
Гаспадыні ў гэты дзень працавалі ў агародзе: высаджвалі расаду капусты ў глебу. Саджаць гэтую агародніну маглі толькі жанчыны, таму што існавала павер'е – калі мужчына пасадзіць капусту, яна не будзе квітнець і качаны не завяжуцца.
Калі зацвіла чаромха, хутка чакаецца пахаладанне. Лічылася, чым раней яна пачне цвісці, тым гарачэй будзе лета.
Комментарии