Падрыхтоўка да Вялікага свята
Напярэдадні свята 9 Мая ў Грозаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце праходзіў тыдзень пад сімвалічнай назвай «Дарогай памяці». За гэты час прывялі ў парадак мемарыяльны комплекс у вёсцы Канюхі, а таксама манумент у лесе каля гэтага ж населенага пункта. На занятках па працоўнай тэрапіі пражываючыя выраблялі бутаньеркі, лісты-трохвугольнікі ваеннага часу, кампазіцыі на патрыятычную тэматыку: «Брэсцкая крэпасць» і «Рукі маці».
Адзначылі яскрава
Для жыхароў і гасцей Грозаўскага сельсавета была арганізавана інтэрактыўная выстава «Каб памяталі», якая выклікала пачуцці жалю і болю аб тых, хто загінуў на вайне. Адбыліся мітынгі і ўрачыстае ўскладанне кветак пад дэвізам «Ніхто не забыты» да ўсіх помнікаў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета (на здымку), з удзелам супрацоўнікаў сельвыканкама на чале са старшынёй Жаннай Скрыган, настаўнікамі і вучнямі мясцовай сярэдняй школы, работнікамі філіяла «Лакнея» і іншых. Шмат вяскоўцаў сабралася каля памятнага месца, каб аддаць даніну памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Заключнай часткай святкавання стала правядзенне квэст-гульні «Хлопцы гуляюць у вайну» і канцэртная праграма «Вясна перамогі».
Комментарии