«Гэта патрэбна жывым»
Урачыстыя мітынгі, прысвечаныя Вялікай Перамозе, адбыліся на тэрыторыі сельсавета. Адзін з іх прайшоў у аг. Цімкавічы (на здымку). У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі сельвыканкама на чале з старшынёй Наталляй Прохаравай, вучні і настаўнікі Цімкавіцкай сярэдняй школы, работнікі ААТ «Капыльскае» і іншыя. Перад прысутнымі выступіла Кацярына Яфімаўна Дзятловіч – былы малалетні вязень лагера смерці «Асвенцым».
Мітынг-рэквіем адбыўся ля рэканструяванай брацкай магілы 25 савецкіх воінаў у в. Кукавічы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і ганаровыя госці – супрацоўнікі ААТ «Мінскі завод пеністых він» і ААТ «Крыніца». Настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аг.Цімкавічы протаіерэй Міхаіл Мардвінаў асвяціў брацкую магілу і нагадаў пра тое, як важна берагчы і даглядаць памятныя месцы.
У в. Вялікая Раёўка таксама былі ўскладзены кветкі да помніка спаленым вёскам Капыльшчыны і мемарыяла загінулым мірным жыхарам.
Вясновая праца
На тэрыторыі сельсавета арганізаваны мерапрыемствы па акультурванні тэрыторыі. Так, была прыбрана тэрыторыя дзіцячай пляцоўкі ў аг. Цімкавічы і тэрыторыі пустуючых участкаў, прыведзены ў належны выгляд смеццевыя пляцоўкі на тэрыторыі могілак, а таксама праведзены пакос травы. Мерапрыемствы па навядзенні парадку працягваюцца.
Комментарии