«Велікодны вернісаж»
Пад такой назвай у раённым цэнтры традыцыйнай культуры аг. Мажа прайшла выстава сувеніраў ручной работы. Усе жадаючыя маглі набыць добры дадатак да велікоднага падарунка – сувеніры, вырабленыя майстрамі цэнтра.
А для вучняў Мажскай пачатковай школы супрацоўнікі РЦТК правялі велікодныя майстар-класы. Пад кіраўніцтвам майстроў школьнікі з задавальненнем сабралі кошык у форме зайчыка. Наступным крокам быў дэкор фарбаваных яек у тэхніцы дэкупаж. Напрыканцы аб’ядналі дзве работы ў адну прыгожую кампазіцыю.
Успаміналі подзвіг народа
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, адбыўся ў Мажскай пачатковай школе. Вучні разважалі аб тым, што такое гераізм і патрыятызм, і аб тым, як важна захоўваць памяць пра вялікі подзвіг нашага народа.
Урачыстыя мітынгі, прысвечаныя 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адбыліся на тэрыторыі сельсавета. У іх прынялі ўдзел супрацоўнікі сельвыканкама, педагогі і навучэнцы Мажскай пачатковай школы, Капыльскага дзяржаўнага каледжа (на здымку), работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, спецыялісты РЦТК, супрацоўнікі бібліятэк, мясцовыя жыхары і ганаровыя госці – прадстаўнікі райвыканкама, раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага Савета дэпутатаў, грамадскіх арганізацый.
Комментарии