Дзень Перамогі - Дзень памяці
На тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета прайшлі святочныя мерапрыемствы. Так, мітынг, прысвечаны 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбыўся ў вёсках Ванелевічы і аг. Новыя Доктаравічы з удзелам старшыні сельвыканкама Міхаіла Валуевіча, настаўнікаў і вучняў Ванелевіцкай і Доктаравіцкай сярэдніх школ, работнікаў КСУП «Доктаравічы», ААТ «Піянер-Агра», жыхароў сельсавета. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых у гады вайны і ўсклалі кветкі і вянкі да падножжа месца баявой славы.
У гэты ж дзень юныя жыхары былі прыняты ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі (на здымку).
Работа з сем’ямі
На базе Доктаравіцкай сярэдняй школы пры ўдзеле старшыні сельвыканкама Міхаіла Валуевіча адбылося пасяджэнне Савета прафілактыкі па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. У гэты дзень прай-шло сацыяльнае расследаванне ў дачыненні сям’і, у якой выхоўваецца непаўналетняе дзіця.
Комментарии