Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 10 мая

10.05.2024

Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 235 дзён.

Гістарычныя падзеі 10 мая

У 1892 годзе запрацавала Мінская конка.

У 1940 годзе германскія войскі ўварваліся ў нейтральныя дзяржавы Бельгію, Люксембург і Нідэрланды. Нідэрланды былі канчаткова захоплены 15 мая, Бельгія – 28 мая.

Хто нарадзіўся 10 мая

1883 год: Янка Маўр, беларускі пісьменнік.

1931 год: Сцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.

1933 год: Уладзімір Вітко, беларускі мастак.

1942 год: Сяргей Панізнік, беларускі паэт, празаік, публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі скрыпач і кампазітар Жан-Мары Леклер і амерыканскі акцёр Фрэд Астэр.

10 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Сімяона, аднаго з 70 апосталаў.

У гэты час сяляне рыхтавалі глебу для сяўбы. Перад тым, як першы раз у годзе ехаць араць зямлю, здзяйснялі асаблівыя рытуалы: збіраліся ў хаце, запальвалі свечы, маліліся. Старэйшыя благаслаўлялі сыноў, потым мужчыны выпраўляліся ў поле.

Народныя прыкметы сведчаць, што калі 10 мая раніца ясная, лета будзе ветранае. Калі раніцай няма расы, днём або ўвечары пойдзе дождж.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей