Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 8 мая

08.05.2024

Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 237 дзён.

Гістарычныя падзеі 8 мая

У 1965 годзе было прысвоена званне горада-героя Маскве, Ленінграду, Кіеву, Валгаграду, Севастопалю, Адэсе, а таксама званне крэпасці-героя – Брэсцкай крэпасці.

Хто нарадзіўся 8 мая

1883 год: Сцяпан Некрашэвіч, першы старшыня Інстытута беларускай культуры (зараз НАНБ), акадэмік Беларускай акадэміі навук.

1927 год: Юрый Сідараў, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кінарэжысёр Раберта Раселіні і іспанскі спявак Энрыке Іглесіяс.

8 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала і евангеліста Марка.

У гэты дзень гаспадыні прыбіраліся ў хаце, мылі падлогі і выносілі на вуліцу матрацы і бялізну, каб пачысціць і высушыць іх. У народзе таксама лічылася добрым знакам, калі на Марка пойдзе дождж – апостала яшчэ называлі ключнікам, – лічылася, што так ён неба і землю "адмыкае", значыць, будзе добры ўраджай.

Калі ў лесе чуваць куванне зязюлі, усталюецца цёплае надвор'е.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей