Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 3 мая

03.05.2024

Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 242 дні.

Гістарычныя падзеі 3 мая

У 1791 годзе сейм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю.

У 2001 годзе быў падпісаны ўказ аб устанаўленні дыпламатычных адносін Беларусі і Малаві.

Хто нарадзіўся 3 мая

1877 год: Антон Грыневіч, збіральнік беларускага музычнага фальклору, выдавец.

1942 год: Марыя Вайцяшонак, беларуская пісьменніца.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі палітычны і ваенны тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат Нікола Макіявелі і англійскі фізік Джордж Паджэт Томсан.

3 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феадора Трыхіны. Сваё прозвішча ён атрымаў таму, што і ў зімку і ўлетку насіў валасяніцу ("трыхас" са старажытнагрэчаскай мовы перакладаецца як "лахманы").

Сяляне ў гэты час сеялі гарбузы і агуркі. На ноч іх укрывалі, таму што на зямлі яшчэ магчымы былі замаразкі. Рыбакі 3 мая не лавілі рыбу – лічылася, што з гэтага дня яна пачынае адкладваць ікру.

Калі ідзе дождж, нельга сеяць збожжа – будзе шмат пустазелля. Калі надвор'е дажджлівае і халоднае, мёду будзе мала.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей