Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Семежевского сельсовета

04.04.2024

Упрыгожванне для пляцоўкі

У аграгарадку Семежава   з надыходам   вясны аднавіліся работы па добраўпарадкаванні новай пляцоўкі, якая была абсталявана да раённага свята «Дажынкі» летась.

Нагадаем, што яшчэ восенню школьнікі пад кіраўніцтвам настаўніка фізкультуры Семежаўскай сярэдняй школы Алега Шчэрбы высаджвалі побач з пляцоўкай дрэвы (на здымку). Тады пасадзілі трыццаць пяць елак. Сёлета алея папоўнілася яшчэ сотняй маладых саджанцаў. Цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што ў кожнага вучня, хто прыняў удзел у пасадцы дрэў, ёсць уласная алея.

Пакланіцца праху, а не быльніку

Кожную вясну актыўна акультурваюць месцы пахаванняў. Гэтаму тут надаюць нямала ўвагі, разумеючы, што памяць не паддаецца забыццю.

Так, у вёсцы Чырвоная Дубрава з дапамогай будаўнічай брыгады ААТ «Семежава» на могілках адрамантавалі агароджу, прыбралі дзікарослыя кусты. Гэтую ж работу правялі і на могілках у вёсцы Філіпавічы.

Наогул, уборка і добраўпарадкаванне грамадзянскіх могілак па-ранейшаму ў ліку актуальных пытанняў у жыцці сяльчан. Большасць жыхароў Капыльшчыны і, у прыватнасці, Семежаўскага сельсавета, лічаць сваім святым абавязкам падтрымліваць месцы пахаванняў у парадку, каб пакланіцца праху, а не быльніку.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей