Прыбраць пустуючыя дамы
Менавіта гэта задача стаіць перад органамі мясцовага самакіравання. Таму ў вёсках Вострава і Лешня знесены два дамы.
Аднавіць дарогі
Работнікі ААТ «Капыльскае» з дапамогай спецтэхнікі правялі грэйдзіраванне дарогі да грамадзянскіх могілак у вёсцы Красіна.
Акрамя гэтага, аўтагрэйдар Капыльскай ЖКГ працаваў у вёсцы Лешня. Тут праводзілі грэйдзіраванне дарогі з дабаўленнем новага матэрыялу па вуліцах Цэнтральнай, Будаўнікоў, Палявой.
Добраўпарадкаванне тэрыторый
У аграгарадку Быстрыца адбыўся суботнік (на здымку). У працоўнай акцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі сельвыканкама, мясцовай сярэдняй школы, участковай бальніцы, дзіцячага сада, сацыяльныя работнікі, СДК, ААТ «Ціміразеўскі» і інш.
Комментарии