Гістарычныя падзеі 26 сакавіка
У 1944 годзе савецкія войскі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны каля горада Бельцы (Малдова) выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР.
Хто нарадзіўся 26 сакавіка
1940 год: Міхаіл Касцюк, беларускі гісторык, акадэмік НАНБ.
1960 год: Віктар Шніп, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі літаратар Тэнесі Уільямс, нямецкі пісьменнік і кінасцэнарыст Патрык Зюскінд і актрыса Кіра Найтлі.
26 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара, патрыярха Канстанцінопальскага.
Раней у гэтыя дні рыбакі адпраўляліся на раку, дзе добра лавіліся акунь і плотка. У лесе надыйшоў час прачынацца мядзведзям.
Калі гусі прыляцелі да 26 сакавіка, год будзе ўраджайны. Вецер з поўначы прадвяшчае халодную вясну.
Комментарии