Гістарычныя падзеі 18 сакавіка
У 1921 годзе быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Іранам.
Хто нарадзіўся 18 сакавіка
1903 год: Вера Малькова, беларуская спявачка, народны артыст БССР.
1924 год: Васіль Бяляўскі, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Стэфан Малармэ і французскі пісьменнік і рэжысёр Люк Бесон.
18 сакавіка ў народным календары
У праваслаўных вернікаў пачынаецца галоўны шматдзённы пост. Доўжыцца Вялікі пост 48 дзён.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Конана Ісаўрыйскага і Конана Градара.
Імя святога ў народзе асацыявалася са словам града і гарод. Вяскоўцы высявалі насенне, якое не баіцца магчымых замаразкаў.
Калі гракі селі на гнёзды, праз тры тыдні можна пачынаць сяўбу. Убачыць мыш у доме або на полі – да неўраджаю.
Комментарии