Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Тимковичского сельсовета

15.03.2024

У сельвыканкама - новы старшыня

З 11 сакавіка Цімкавіцкі сельвыканкам узначаліла Наталія Мікалаеўна Прохарава. Новаабраны старшыня родам з пасёлка Арэхаўка, сёння жыве ў аграгарадку Цімкавічы. Да таго, як узначаліла сельвыканкам, працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Цімкавіцкай сярэдняй школы.

У Наталіі Мікалаеўны двое дзяцей – Ілля і Вольга, двое ўнукаў. А муж Аляксандр працуе майстрам вытворчага навучання ў Капыльскім дзяржаўным каледжы.

Свята вясны і кветак

Канцэрты, прысвечаныя Дню жанчын, прайшлі ў Цімкавіцкім сельскім доме культуры і Цімкавіцкай сярэдняй школе.

Радасныя і па-сапраўднаму вясновыя эмоцыі падарылі гледачам удзельнікі канцэрта ў сельскай установе культуры. Шмат пазітыву, музыкі і песень, а ўсё для таго, каб парадаваць галоўных гераінь гэтага свята – цудоўных жанчын.

Не саступілі ў творчасці і юныя артысты-школьнікі. У святочна прыбранай зале сабраліся не толькі настаўнікі, але і ветэраны педагагічнай працы. Былыя педагогі (на здымку), якія ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку, адзначалі высокі ўзровень падрыхтоўкі мерапрыемства, ад якога атрымалі душэўную цеплыню, увагу і мора пазітыву.

12 копия

Сезон рамонту

Надышоў час для правядзення рамонту дарог. Днямі ў аграгарадку Цімкавічы правялі ямачны рамонт.

Стан дарог – тэма, якая аднолькава цікавіць і аўтамабілістаў, і пешаходаў. У першую чаргу таму, што менавіта ад гэтага залежыць бяспека ўдзельнікаў дарожнага руху. Паколькі ўсталяваўся тэмпературны рэжым, які дазваляе праводзіць дарожныя работы, за справу ўзяліся супрацоўнікі Капыльскай ЖКГ.

Фота з архіва Цімкавіцкай СШ


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей