Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового на территории Копыльского сельсовета?

14.03.2024

Абраны новы старшыня

У Капыльскім сельвыканкаме новы старшыня – Ірына Мікалаеўна Кісляк. Да таго, як узначаліла сельвыканкам, Ірына Мікалаеўна з’яўлялася старшынёй Капыльскага раённага Савета дэпутатаў.

Пра здароўе і не толькі

У Мажскай пачатковай школе адбылася відэа-віктарына «Будучыня дзікай прыроды ў руках кожнага», дзе вучні змаглі сістэматызаваць веды аб свеце дзікай прыроды і экалагічных праблемах. Галоўная мэта мерапрыемства – выхаваць беражлівыя адносіны да прыроды. А вось пра здароўе гаварылі падчас правядзення прафілактычнай гадзіны «Маё здароўе – падмурак нацыі», дзе дзеці даведаліся пра небяспеку, якую ўтойваюць наркотыкі.

Спачын і занятак

На базе раённага цэнтра традыцыйнай культуры Капыльскага раёна ў рамках справаздачна-выбарнага сходу ААТ «Піянер-Агра» адбыўся выязны канцэрт з удзелам самадзейных артыстаў і творчых калектываў Капыльскага РЦК «Тут для рук сваіх знойдзеш спачын i занятак». Таксама была арганізавана выстава работ, зробленых майстрамі цэнтра з другаснай сыравіны.

Месячнік навядзення парадку

У Капыльскім раёне, як і ва ўсёй краіне, стартуе акцыя па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў. У Капыльскім сельсавеце запланаваны адпаведныя мерапрыемствы.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей