Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 13 марта

13.03.2024

Гэты дзень з'яўляецца семдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 293 дні.

Гістарычныя падзеі 13 сакавіка

У 1938 годзе ў СССР ва ўсіх школах было ўведзена абавязковае вывучэнне рускай мовы.

У 1940 годзе спектаклем "Каварства і каханне" Ф. Шылера ў Гродне адкрыўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР.

У 1992 годзе: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Германіяй.

Хто нарадзіўся 13 сакавіка

1923 год: Георгій Валкавыцкі, беларускі паэт і пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі пісьменнік Рафаэла Джаваньёлі і аўстрыйскі кампазітар Хуга Вольф.

13 сакавіка ў народным календары

Маслёнка ў самым разгары. У сераду, якая здаўна насіла назву "ласун", ласавацца было неабходна столькі, колькі магчыма. Цешчы ў гэты дзень запрашалі на пасядзелкі сваіх зяцёў – "да цешчы на бліны".

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Васіля Спавядальніка.

У народзе святога называюць Васіль Цёплы або Васіль Капельнік. Кажуць, што ён вымушае зіму плакаць. Гэты дзень увогуле лічыцца не вельмі спрыяльным, 13 сакавіка сцерагуцца паганага вока і іншых пошасцей.

Калі ў гэты дзень ідзе дождж, лета будзе вільготнае. Доўгія ледзяшы абяцаюць доўгі лён, але і вясна будзе працяглы час змагацца з зімой. Калі прыляцелі гракі, хутка снег сыдзе, а лета будзе дажджлівае.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей