Гістарычныя падзеі 11 сакавіка
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Гватэмалай.
Хто нарадзіўся 11 сакавіка
1887 год: Алесь Гарун, беларускі паэт.
1899 год: Вольга Галіна, беларуская актрыса.
1903 год: Тодар Кляшторны, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся польскі пісьменнік, кампазітар Каятан Крашэўскі і аргенцінскі музыкант і кампазітар Астар П'яцола.
11 сакавіка ў народным календары
Сёння пачынаецца Масленіца. Апошні тыдзень перад Вялікім постам продкі асабліва шанавалі. У першы дзень трэба было сустрэць сонца, з гэтай нагоды гаспадыні пяклі бліны. Пры гэтым першы блін аддавалі жабракам.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Парфірыя.
11 сакавіка звярталі ўвагу на птушак. Калі да гэтага дня пералётныя птушкі ўжо вярнуліся з выраю, будзе добры ўраджай хлеба. Калі яны робяць гнёзды на сонечным баку, лета будзе дажджлівае, калі ў цені – гарачае.
Туман раніцай прадвяшчае дрэннае надвор'е, увечары – цёплае.
Комментарии