Вынікі мінулага года
Работа назіральнай камісіі па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый за 2023 год была разгледжана на пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку ў Доктаравіцкім сельвыканкаме пры ўдзеле інспектара сектара нагляду і прафілактыкі Капыльскага РАНС Наталлі Літоўчанкі.
Абрэзалі аварыйныя дрэвы
Часам высокія дрэвы могуць стаць прычынай пашкоджання ліній электраперадачы і ўзнікнення надзвычайных сітуацый пры неспрыяльных умовах надвор’я. Таму было прынята рашэнне сумесна з работнікамі Капыльскага РЭС абрэзаць аварыйнае дрэва ў вёсцы Закопанка (на здымку).
Работа з сем’ямі
На базе Ванелевіцкай СШ пры ўдзеле старшыні Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіла Валуевіча адбылося пасяджэнне Савета прафілактыкі па пытаннях сацыяльнага расследавання і выканання прадпісання Капыльскага РАНС.
Комментарии