Ізноў старыя дамы
Прывесці тэрыторыю сельсавета ў парадак – адна з галоўных задач адміністрацыі сельвыканкама. Таму знесены стары дом у в. Вострава. Акрамя гэтага, у вёсцы Домантавічы зрэзалі аварыйныя дрэвы.
З увагай і клопатам да людзей
Назіральная камісія сельвыканкама наведала шматдзетныя і праблемныя сем’і, а таксама тыя, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Не пакінулі без увагі адзінокіх і адзінока пражываючых людзей на тэрыторыі сельсавета.
Барацьба са снегам
Нямала клопатаў прынесла і снежная стыхія. Мясцовыя жыхары чысцілі снег каля жылых дамоў і на стаянках, дзе знаходзіўся асабісты аўтатранспарт. Асноўныя дарогі ачышчалі пры дапамозе спецтэхнікі ААТ «Капыльскае» і «Ціміразеўскі».
Комментарии