Сустрэча сяброў
У Цімкавіцкай сярэдняй школе прайшоў вечар сустрэчы з выпускнікамі. Былыя вучні наведалі родныя сцены, убачылі да болю знаёмыя класы і нават селі за парты. Ракой ліліся ўспаміны, сённяшнія адзінаццацікласнікі з задавальненнем дзяліліся сваімі навінамі. Акрамя гэтага, для выпускнікоў была арганізавана экскурсія ў музей 17 Чырванасцяжнага Цімкавіцкага пагранічнага атрада. Вядома, не абышлося без традыцыйнай святочнай канцэртнай праграмы. Яе гасцям падрыхтавалі вучні 9-11 класаў.
Выстава для выпускнікоў
Цімкавіцкі сельскі дом культуры сумесна з сельскай бібліятэкай правялі выставу «Шляхі ад школьнага парога». Прысвечана яна дню сустрэчы з выпускнікамі 70-х гадоў. Госці (на здымку) маглі патрымаць у руках чарніліцу і нават зрабіць запісы ручкай з пяром. Былі прадстаўлены акцябрацкія зорачкі і значкі членаў ВЛКСМ, падручнікі, фатаграфіі выпускаў, кнігі, грошы і многія іншыя прадметы таго часу. Выстава дала магчымасць гасцям акунуцца ў дзіўны свет любімых школьных гадоў, напоўнены захапляльнымі падзеямі і адкрыццямі.
Фото з тэлеграм-канала Капыльскага РЦК
Комментарии