Аб справах надзённых
Завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, праведзена пасяджэнне Капыльскай сельскай выбарчай камісіі. На тэрыторыі сельсавета зарэгістравана сем кандыдатаў у сямі акругах. Нагадаем, што адзіны дзень галасавання пройдзе 25 лютага, 20 лютага пачнецца датэрміновае галасаванне, якое працягнецца да 24 лютага ўключна.
Складзены і зацверджаны план работы камісіі па надзвычайных сітуацыях на 2024 год. Членам камісіі нагадалі аб іх правах і абавязках.
У рамках вядзення воінскага ўліку на тэрыторыі сельсавета адбылася трохбаковая зверка ваеннаабавязаных асоб.
Размовы з дзецьмі
Для вучняў Мажскай пачатковай школы прайшоў урок «Ала – сястра Хатыні». Знаёмства з трагічнымі падзеямі ў в. Ала дапамагло паглыбіць веды вучняў аб гістарычным мінулым, сфарміраваць уяўленні аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У перыяд адукацыйнага працэсу адбылася экалагічная гадзіна «Паклапаціцеся пра птушак зімой» (на здымку), галоўная мэта якой – выхаваць пачуццё беражлівых адносін да птушак. Дзеці паўтарылі правілы правільнага кармлення птушак розных відаў і замацавалі экалагічныя навыкі на практыцы.
Напярэдадні Дня беларускай навукі прайшоў інфармацыйны ўрок «Знакамітыя людзі Капыльшчыны», на якім педагогі пазнаёмілі дзяцей з дасягненнямі айчыннай навукі, знакамітымі вучонымі – ураджэнцамі нашага раёна.
Прайшоў інфармацыйны ўрок «Аб людзях моцнай і мужнай прафесіі», закліканы сфарміраваць веды аб прафесіі выратавальніка і выхаваць пачуццё павагі да гэтай прафесіі. Дзецям нагадалі аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях.
Комментарии