Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Одна строка о деревенских делах

18.01.2024

■ У разрэзе малочнатаварных ферм і комплексаў раёна па атрыманні малака ад адной каровы лідзіруе МТК «Комсічы» ААТ «Капыльскае», дзе дояць па 28,3 кг малака. Паказчык у 20 кг пераўзыходзяць на МТК «Чырвоны Партызан» ААТ «Піянер-Агра» (26,9 кг), МТФ «Лоцвіны 2» УП «ПІК Лясное» (25,7 кг), МТК «Жыліхава» ЗАТ «Жыліхава» (25,2 кг), МТФ «Камсамольская» філіяла «Лакнея» (24,2 кг), МТФ «Участак № 3» ААТ «Семежава» (23,8 кг), МТК «Цімкавічы» ААТ «Капыльскае» (23,7 кг), МТФ «Кацельнікі» ААТ «Прагрэс 2010» (23,3 кг), МТК «Браткава №1» СГФ «Руднае» (23,1 кг) і іншых гаспадарках.

■ За апошні дзень гаспадаркамі раёна звыш 306 т малака рэалізавана гатункам экстра, што складае 73,5% ад агульнай колькасці, амаль 110 т (26,3%) — вышэйшым гатункам. Самая высакаякасная прадукцыя паступае з філіялаў «Лакнея», «Вялікая Раёўка», УП «ПІК Лясное» і ААТ «Капыльскае».

■ Пагалоўе дойнага статка на пачатак года складае 24 738 кароў, на 554 больш, чым летась. Найбольш — 2715 — налічваецца ва УП «ПІК Лясное».

■ Тры сельгаспрадпрыемствы — УП «ПІК Лясное», КСУП «Доктаравічы» і ААТ «Прагрэс 2010» — вядуць закуп малака з уласных падвор’яў насельніцтва. За гэты месяц ужо закуплена звыш 7 тысяч кілаграмаў.

■ Гаспадаркамі Капыльшчыны нарыхтавана 780 575 т арганічных угнаенняў, больш за 705 тысяч тон ужо вывезена. Актыўна займаюцца гэтымі работамі аграрыі ААТ «Старыца-Агра», «Прагрэс 2010», «Піянер-Агра», дзе за дзень адпраўляюць у бурты каля 500-600 тон.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей