Вылучэнне кандыдаў у дэпутаты
У Беларусі стартаваў чарговы этап выбарчай кампаніі: ідзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Грозаўскага сельскага Савета дэпутатаў 29 склікання. Старшыня Грозаўскага сельвыканкама Жанна Скрыган нагадала, што кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў можа быць вылучаны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў узросту 18 гадоў і пражывае або працуе на тэрыторыі мясцовага сельсавета.
Навагодні майстар-клас
На тэрыторыі сельсавета старанна рыхтаваліся да навагодніх святаў — Нараджэння Хрыстова, Новага года. Да прыкладу, у рамках клуба «Свет захапленняў» у Камсамольскай сельскай-бібліятэцы для вучняў 4-5 класаў прайшоў майстар-клас «Ёлачка-прыгажуня», які арганізавала загадчыца бібліятэкі-клуба Сняжана Цішчанка. Вырабленыя сваімі рукамі цацкі сталі добрым упрыгажэннем да свята.
Для вучняў 1 класа Грозаўскай сярэдняй школы бібліятэкар Таццяна Нераненя з мясцовай сельскай бібліятэкі правяла бібліягадзіну «Нашыя хвастатыя сябры». Дзеці з цікавасцю слухалі і разглядалі карцінкі, а таксама адгадвалі загадкі. Акрамя гэтага бібліятэкар рэкамендавала кнігі да чытання аб жывёлах.
Комментарии