Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Копыльском сельсовете?

05.01.2024

Праца кіпіць

У в. Усава правялі высечку парасніку на могілках. На тэрыторыі сельсавета працягваюць працу па разборы безгаспадарных дамоў і расчыстцы пустуючых участкаў.

Бяспечныя канікулы

У Мажскай пачатковай школе адбылася сустрэча з інспектарам ІСН Капыльскага РАУС Крысцінай Эмрых. Дзеці ўспомнілі правілы бяспекі і пагаварылі пра тое, як сябе паводзіць на вуліцы зімой і бяспечна правесці навагоднія святы.

«Цуды на Новы год»

Пад такой назвай у Скабінскім клубе-бібліятэцы прайшла акцыя. Працаўнiкi ўстановы культуры абсталявалі навагоднюю фотазону ў будынку клуба і з падарункамі наведалі дзве шматдзетныя сям’і з аг. Скабін.

«Забавы ля навагодняй ёлкі»

У Мажскай пачатковай школе прайшло навагодняе свята «Забавы ля навагодняй ёлкі». Дзецi расказвалi вершы і абменьваліся сувенірамі, якія вырабілі сваімі рукамі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей