Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Семежевского сельсовета

05.01.2024

Павіншавалі з Новым годам

Падарункі да навагодніх святаў атрымала шматдзетная сям’я Гаўрылюк з аграгарадка Семежава. Дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Семежаўскай акрузе Мікалай Варвашэня і прадстаўнікі Семежаўскага сельвыканкама павіншавалі з навагоднімі святамі названую сям’ю (на здымку). Падарылі кнігі, настольныя гульні для дзяцей, размалёўкі і іншае. Увогуле, усё тое, што карысна і цікава дзецям. Шматдзетныя бацькі Наталля і Юрый выхоўваюць пяцёра дзяцей. Не так даўно яны ўвялі ў эксплуатацыю вялікі, прасторны і светлы дом, які пабудавалі з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі.

Ключы ад шчасця

Канец года для Семежаўскага сельсавета наогул багаты на наваселлі. Літаральна днямі шчаслівай уладальніцай новых квадратных метраў стала Анжэла Чаранкова з аг. Семежава. Шматдзетная маці выхоўвае чацвярых дзяцей: Ілону, Лізавету, Карыну і Марка. Жанчына працуе ў мясцовай гаспадарцы аператарам машыннага даення. Дом Анжэла пабудавала з дзяржаўнай падтрымкай, выкарыстала таксама сямейны капітал. Цяпер у сям’і свой дом, і ў якім у кожнага ёсць свая ўтульная мясцінка.

Участкі - у севазварот

У сельсавеце працягваюць работы па расчыстцы пустых участкаў. Чарговы безгаспадарны дом разбіраюць у вёсцы Чырвоная Дубрава. Апроч зносу самой хаты расчышчаюць і пустуючы ўчастак. Выканаць пастаўленыя задачы сельвыканкаму дапамагаюць работнікі будаўнічай брыгады ААТ «Семежава». Як толькі ўчастак будзе прыбраны, яго ўвядуць у севазварот. Усяго ж за папярэдні год расчысцілі сем пустых участкаў. Усе яны прылягаюць да палёў мясцовай гаспадаркі, таму ўжо ўведзены ў севазварот або яшчэ плануюць гэта зрабіць.

Пазнавальныя канікулы

Напярэдадні Новага года вучні пачатковых класаў Семежаўскай сярэдняй школы наведалі музей гісторыі слуцкіх паясоў. У музеі даведаліся пра прадстаўнікоў розных сусветных цывілізацый у пэўныя перыяды гісторыі, а таксама аб тым, як мяняліся знешні выгляд, стылістыка і функцыі пояса на працягу стагоддзяў, убачылі яго арыгінал і копію. Вядома, школьныя паездкі на канікулах надоўга застаюцца ў памяці хлопчыкаў і дзяўчынак, вучні іх чакаюць з вялікім нецярпеннем. Але кожная з такіх паездак — гэта не толькі забаўка, але яшчэ і пазнавальныя экскурсіі, якія дапамагаюць школьнікам лепш даведацца пра гісторыю сваёй роднай краіны.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей