Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Календарь важных дат на 2024 год

05.01.2024

СТУДЗЕНЬ

1 студзеня – 45 гадоў з дня адкрыцця ў Капылі раённага краязнаўчага музея (01.01.1979).

7 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Корсакава Уладзіміра Уладзіміравіча, беларускага канструктара і вучонага ў галіне машынабудавання, з 1996 года быў канструктарам, а затым галоўным канструктарам Дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод» ВА «Белаўтамаз», ураджэнца г. Капыля (07.01.1949).

ЛЮТЫ

10 лютага – 105 гадоў з дня нараджэння Лушчыцкага Міхаіла Аляксеевіча, генерал-маёра медыцынскай службы, савецкага і расійскага вучонага ў галіне ваенна-марской і шпітальнай хірургіі, ураджэнца в. Колаўка В. Раёўскага сельсавета (зараз Цімкавіцкага) (10.02.1919 – 10.03.1999).

13  лютага – 145  гадоў  з  дня нараджэння Малевіча Казіміра Севярынавіча, расійскага, украінскага і беларускага мастака-авангардыста, тэарэтыка мастацтва, філосафа, педагога, дзіцячыя гады якога прайшлі на Капыльшчыне (13.02.1879 – 15.05.1935).

21 лютага – 115 гадоў з дня нараджэння Андруковіча Фёдара Аляксандравіча, беларускага і расійскага опернага спевака (тэнара), былога саліста Малога опернага тэатра ў Санкт-Пецярбургу, ураджэнца вёскі Цімкавічы (21.02.1909 – 01.03.1964).

САКАВІК

10 сакавіка – 95 гадоў з дня нара-джэння Наркевіча Аркадзя Іосіфавіча, доктара філалагічных навук, прафесара, спецыяліста ў галіне марфалогіі і сінтаксісу беларускай мовы, культуры мовы, журналіста, ураджэнца в. Воранаўшчына Цімкавіцкага сельсавета (10.03.1929 – 13.10.2002).

12 сакавіка – 135 гадоў з дня нараджэння Сташэўскага Аляксандра Іосіфавіча, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Беларусі, былога народнага камісара ўнутраных спраў, народнага камісара юстыцыі Беларускай ССР, генеральнага пракурора рэспублікі, ураджэнца в. Думічы Бабаўнянскага сельсавета (12.03.1889 – 11.12.1938).

КРАСАВІК

6 красавіка – 120 гадоў з дня нараджэння Хведаровіча Міколы, беларускага паэта, ураджэнца г. Капыля (06.04.1904 – 20.08.1991).

15 красавіка – 60 гадоў з дня заснавання саўгаса «Бабоўня» (15.04.1964).

МАЙ

1 мая – 100 гадоў з дня нараджэння Сабалеўскага Антона Кузьміча, працаўніка сельскай гаспадаркі Казахстана, механізатара, камбайнера, Героя Сацыялістычнай Працы, ура-джэнца вёскі Вясёлае (01.05.1924 – 24.01.2019).

1 мая – 90 гадоў з дня нараджэння Бокуна Івана Антонавіча, беларускага вучонага ў галіне цеплаэнергетыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара, член-карэспандэнта Беларускай інжынернай акадэміі, ураджэнца вёскі Сцяпуры (01.05.1934).

17 мая – 80 гадоў з дня нараджэння Іодкі Адама Адамавіча, савецкага і расійскага военачальніка, генерал-маёра, ураджэнца вёскі Бор (17.05.1944 – 23.10.1996).

23 мая – 85 гадоў з дня нараджэння Зяневіча Міхаіла Вікенцьевіча, расійскага вучонага ў галіне педыятрыі, пульманалогіі, педагога, доктара медыцынскіх навук, ураджэнца вёскі Дусаеўшчына (23.05.1939).

24 мая – 120 гадоў з дня нараджэння Русака Адама Герасімавіча, беларускага паэта, ураджэнца в. Пясочнае (24.05.1904 – 21.03.1987).

май – 95 гадоў з дня заснавання ААТ «Ціміразеўскі» (калгас імя Ціміразева) (май, 1929).

ЧЭРВЕНЬ

21  чэрвеня  –  110  гадоў  з  дня  нараджэння Таўпекі Аляксандра Рыгоравіча, Героя Савецкага Саюза, камандзіра мінамётнага разліку, які вызначыўся ў чэрвені 1944 года ў баях па прарыве абароны праціўніка на Карэльскім перашыйку, ураджэнца в. Доктаравічы (21.06 1914 – 21.06. 1944).

28 чэрвеня – 100 гадоў з дня нара-джэння Выскваркі Арсена Мікалаевіча, былога механізатара калгаса імя Ціміразева, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца в. Блеўчыцы (28.04.1924 – 1989).

ЖНІВЕНЬ

20 жніўня – 85 гадоў з дня нара-джэння Гамзы Мікалая Аляксандравіча, вучонага ў галіне спартыўнай медыцыны, ураджэнца вёскі Траянава (20.08.1939).

ВЕРАСЕНЬ

8  верасня  – 100  гадоў  з дня  нараджэння Чыгіра Васіля Фёдаравіча, заслужанага юрыста Беларусі, доктара юрыдычных навук, ураджэнца в. Лешня Блеўчыцкага сельсавета (08.09.1924).

17 верасня – 80 гадоў з дня нараджэння Калацкага Валерыя Іванавіча, расійскага вучонага ў галіне акіяналогіі, прыкладной гідрафізікі і аховы навакольнага асяроддзя, доктара фізіка-матэматычных навук, ура-джэнца вёскі Садавічы (17.09.1944 – 19.11.1996).

19 верасня – 90 гадоў з дня нараджэн-ня Галубовіча Генадзя Міхайлавіча, графіка, члена Саюза мастакоў Беларусі, заслужанага работніка культуры Беларусі, ураджэнца в. Вялешы-на 1 (19 09.1934 – 24.04.1992).

21 верасня – 125 гадоў з дня нара-джэння Кіені Макара Аляксандравіча, інжынера-будаўніка мастоў у Еўропе і Амерыцы, ураджэнца в. Домантавічы Блеўчыцкага сельсавета, ён будаваў масты праз Прыпяць, Днепр, Волгу, Аку.чыгуначны мост у Днепрапятроўску, узведзены пад яго кіраўніцтвам, з’яўляўся ўнікальным збудаваннем у свеце (21.09.1899 – 19.04.1939).

27 верасня – 130 гадоў з дня нараджэння Гурло Аляксея Васільевіча, першага рэктара Дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, ураджэнца г. Капыля (27.09.1894 – 30.01.1960).

27 верасня – 90 гадоў з дня нараджэн-ня Вараб’я Георгія Аляксандравіча, беларускага вучонага-юрыста, ура-джэнца вёскі Быстрыца (23.09.1934 – 27.08.2012).

28 верасня – 60 гадоў з дня нараджэння Лебедзева Мікалая Мікалаевіча, расійскага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі ў Капылі (28.09.1964).

КАСТРЫЧНІК

2 кастрычніка – 125 гадоў з дня нараджэння Бабарэкі Адама Антонавіча, беларускага пісьменніка і крытыка, ураджэнца в. Сл. Кучынка (02.10.1899 – 10.10.1938).

10 кастрычніка – 110 гадоў з дня нараджэння Трыгубовіч Алімпіяды Адамаўны, былой свінаркі саўгаса «Крыніца», Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнкі в. Астрэйкі Сл. Кучынскага сельсавета (10.10.1914 – 13.04.1993).

15 кастрычніка – 100 гадоў з дня нараджэння Нахмановіча Аляксандра Львовіча, казахскага спецыяліста і кіраўніка сельскай гаспадаркі, заснавальніка шэрагу аграрных вытворчасцей, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца вёскі Вясёлае (15.10.1924 – 14.05.1996).

ЛІСТАПАД

21 лістапада – 95 гадоў з дня нара-джэння Ралько Івана Дмітрыевіча, крытыка і літаратуразнаўцы, ураджэнца в. Макраны (21.11.1929 – 27.12.1979).

СНЕЖАНЬ

5 снежня – 105 гадоў з дня нараджэння Гурына Льва Сямёнавіча, савецкага і расійскага вучонага ў галіне статыстычнай апрацоўкі касмічнай вымяральнай інфармацыі, ураджэнца вёскі Семежава (05.12.1919 – 26.05.2010).

12 снежня – 85 гадоў з дня нара-джэння Ордзіна Вілора Мікалаевіча, прамыслоўца, вучонага ў галіне эканомікі, грамадскага і палітычнага дзеяча, ураджэнца вёскі Цімкавічы (12.12.1939).

15 снежня – 95 гадоў з дня нара-джэння Родчанкі Рыгора Віктаравіча, паэта, публіцыста, фалькларыста і краязнаўцы, ураджэнца в. Цімкавічы (15.12.1929 – 20.02.1995).

17 снежня – 120 гадоў з дня нараджэння Айзенберга Рыгора Захаравіча, расійскага вучонага ў галіне электрадынамікі і сувязі, доктара тэхнічных навук, ураджэнца вёскі Цімкавічы (17.12.1904 – 30.03.1994).

31 снежня – 120 гадоў з дня нара-джэння Варвашэні Івана Дзянісавіча, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, кіраўніка антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца в. Быстрыца (31.12.1904 – 04.03.1957).

У  2024  годзе  спаўняецца:

125 гадоў з дня нараджэн-ня Чарнушэвіча Аляксандра Анікеевіча, дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі, удзельніка партызанскага руху ў гады грамадзянскай вайны, наркома народнай асветы (1899 – 29.10.1937).

125 гадоў з дня нараджэння Чарнушэвіча Аляксандра Мікалаевіча, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, ураджэнца г. Капыля (1899 – 02.08.1938).

120 гадоў з дня нараджэння Лобана Фёдара Макаравіча, генерал-маёра авіяцыі, ураджэнца в. Кіявічы Блеўчыцкага сельсавета (1904 - ?).

115 гадоў з дня нараджэння Рачок Соф’і Пятроўны, брыгадзіра першай у рэспубліцы жаночай трактарнай брыгады, ураджэнкі в. Печураны Пацейкаўскага сельсавета (1909 – 1970).

110 гадоў з дня нараджэння Чарных Георгія Васільевіча, удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ураджэнца в. Савічы Браткаўскага сельсавета (зараз Цімкавіцкага) (1914 – 07.11.1949).

красавік – 105 гадоў, як у Капылі была створана першая ячэйка Камуністычнага саюза моладзі. Сакратаром быў абраны Канстанцін Зарамбоўскі (красавік, 1919).

май – 65 гадоў, як у Капылі было адкрыта аддзяленне хуткай дапамогі пры раённай бальніцы (май, 1959).

24 чэрвеня – 60 гадоў з дня адкрыцця літаратурнага музея Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах (24. 06. 1964).

чэрвень – 35 гадоў з дня ўтварэння Капыльскага аддзялення «Ахова»  (чэрвень, 1989).

1 ліпеня – 80 гадоў з дня вызвалення Капыля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (01.07.1944).

4 ліпеня – 45 гадоў з дня адкрыцця ў Капылі раённага краязнаўчага музея (04.07.1979).

16 ліпеня – 70 гадоў, як быў утвораны Блеўчыцкі сельскі Савет (16.07.1954).

17 ліпеня – 100 гадоў з дня ўтварэння Капыльскага раёна і як Капыль стаў раённым цэнтрам (17.07.1924).

1 верасня – 60 гадоў, як у г. Капылі пачала сваю работу дзіцячая школа мастацтваў (01.09.1964).

29 кастрычніка – 95 гадоў з дня ўтварэння ААТ «Семежава» (калгас «Семежава») (29.10.1929).

лістапад – 95 гадоў з дня ўтварэння ААТ «Скабін» (калгас «Рассвет») (лістапад, 1929).

2024 г. – 255 гадоў, як у вёсцы Бабоўня была заснавана суконная мануфактура (1769).

2024 г. – 115 гадоў, як у вёсцы Садавічы было адкрыта народнае вучылішча (1909).

2024 г. – 85 гадоў, як было завершана будаўніцтва новай шырокай чыгункі «Баранавічы – Цімкавічы» (1939).

2024 г. – 95 гадоў, як было арганізавана ЗАТ «Жыліхава» (калгас «Бальшавік») (1929).

Пры складанні спіса «Старонкі гісторыі Капыльшчыны» былі выкарыстаны наступныя матэрыялы:

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. – Мінск.: БелЭн, 1996. – 2002

Беларусь: энцыкл. даведнік. – Мінск: БелЭн, 1995.– 799 с.

Бельскі, А. Тут жыцця пачатак: вядомыя людзі з Капыльшчыны /Алесь Бельскі. – Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2021. – 127 с.

Бельскі, А. Тут іх карані і вытокі: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў свеце.– Мінск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2014.– 71 с.

Бельскі, А. Тут наша радзіма: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў Беларусі і свеце /Алесь Бельскі. – Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. –152 с.

Минская область: энциклопедия в 2 т.– Мінск: БелЭн, 2007

Памяць: Капыльскі раён: гісторыка-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: Бел. навука, 2001. – 638 с.

Звесткі з установы «Дзяржаўны занальны архіў» г. Слуцк

Каляндар складзены паводле інфармацыі, прапанаванай раённай цэнтральнай бібліятэкай імя А. Астрэйкі


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей