Акрамя гэтага, 1 снежня прайшлі заняткі па арганізацыі работы пункта абвесткі і збору сельвыканкама.
Да Дня інваліда падарункі прымала сям’я Нікіфаравых з вёскі Праснакі, у якой выхоўваецца дзіця-інвалід. Падарункі ўручала старшыня раённага Савета дэпутатаў, лідар раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірына Кісляк.
Зіма ўступіла ў свае правы
За гэтыя некалькі заснежаных дзён Капыльшчыну добра замяло.
На тэрыторыі сельсавета працавала спецтэхніка філіяла «ДРБУ № 124» і Капыльскай ЖКГ. Дарогі ў населеных пунктах чысцілі сіламі філіяла «Лакнея» і ААТ «Праснакі».
Дзіцячы погляд
Бібліятэкар Грозаўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Нераненя (на здымку) правяла ў мясцовым дзіцячым садку пазнавальную гульню «Чатыры лапы, вусы і хвост».
Комментарии