Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Тимковичский сельсовет: дома под снос, уборка снега, занятия шестого дня

Хаты пад знос

08.12.2023

У аграгарадку Цімкавічы знесены стары дом і два – у вёсцы Навасёлкі, дзе аналагічная работа вядзецца ў адносінах яшчэ двух пустых дамоў.

Зямля, вызваленая ад старых будынкаў, будзе расчышчана і ўключана ў севазварот.

Дапамогу сельвыканкаму ў разборы драўляных канструкцый аказвае ААТ «Капыльскае», узначальвае якое Дзмітрый Палевікоў. Варта адзначыць, што Дзмітрый Мікалаевіч з’яўляецца дэпутатам Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

Як адзначыла старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, нядаўна два дамы па рашэнні суда былі прызнаны безгаспадарнымі. Адзін з іх рыхтуюць на продаж, другі – пад знос. Пададзены яшчэ дзве падобныя іскавыя заявы.

Каб не замятала сёлы

Зімой нямала сіл накіравана на расчыстку дарог у аграгарадках і вёсках.

Падчас інтэнсіўных снегападаў адказныя службы паспяваюць чысціць толькі цэнтральныя дарогі, у аддаленых сёлах даводзіцца спраўляцца сваімі сіламі. І тут на дапамогу сельвыканкаму прыходзяць мясцовыя гаспадаркі, якія бяруць на сябе гэтыя абавязкі. Тэрыторыя Цімкавіцкага сельсавета – не выключэнне.

Заняткі шостага дня

У Цімкавіцкай сярэдняй школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання. Вучні розных класаў у шосты школьны дзень прынялі ўдзел у творчай  майстэрні, гульні-падарожжы, дыялогу-разважанні, турніры па валейболе, круглым стале, а таксама ў дабрачыннай акцыі, прысвечанай Дню валанцёра.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей