– На мінулым тыдні зімовыя ўмовы надвор’я паказалі, на- колькі згуртаванымі могуць быць людзі, – кажа старшыня Блеўчыцкага сельскага Савета дэпутатаў Дзмітрый Дарафей. – У гэтыя дні расчысткай снегу на прыдамавых тэрыторыях і вуліцах дарог займалася спецтэхніка ААТ «Ціміразеўскі» і «Капыльскае». Акрамя гэтага, валанцёры Быстрыцкай СШ (на здымку) у рамках акцыі «Антыцыклон» аказалі дапамогу пажылым людзям па расчыстцы снегу.
Пустуючыя дамы ў вёсцы
У сельвыканкаме асноўны ўпор зроблены на рэалізацыю Указа № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустымі дамамі».
Так, апошнім часам адміністрацыя займаецца афармленнем і зносам пустых дамоў, што знаходзяцца ў вёсках Лешня, Вераб’евічы, Мацкевічы і Заняведамка, каб прывесці прылеглую тэрыторыю ў парадак.
Комментарии