Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Вернікі каталіцкай канфесіі абавязкова ў Пальмовую нядзелю наведалі касцёл святых Пятра і Паўла, каб асвяціць галінкі вярбы, якім прыпісваюцца шматлікія магічна-аздараўленчыя ўласцівасці. [caption id="attachment_127418" align="alignnone" width="840"] Андрэй Калядка падчас асвячэння вярбы[/caption] Пальмовая нядзеля (у мясцовай традыцыі  — Вербная) — гэта дзень урачыстага ўваходу Езуса Хрыста ў Ерусалім, калі народ вітаў Яго і клаў пад ногі сваю вопратку і галінкі пальмы, усклікваючы: «Гасанна! Блаславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе, Цар Ізраілеў!». Паколькі на нашай тэрыторыі цяжка знайсці пальмы, у гэты дзень вернікі прыходзяць у храм з вярбою. Касцёл святых Пятра і Паўла ў Капылі быў напоўнены вернікамі і прыхаджанамі. Яны сабраліся тут, каб сустрэць вялікае свята, пачуць ад пробашча парафіі Андрэя Калядкі словы прывітання і блаславення. Асвячоныя галінкі вярбы вернікі прынясуць дадому і будуць захоўваць увесь год. Іх не выкідваюць, пакуль яны самі не засохнуць. — Для вернікаў Вербная нядзеля — дзень разважанняў пра сэнс веры, — лічыць прыхаджанка Валянціна Юруц. — Прыйшоўшы ў касцёл, памалілася і асвяціла вербачку. А пасля па звычаі пабілі ёй адзін аднаго і пажадалі здароўя і дабрабыту са словамі: «Не я б’ю — вярба б’е. За тыдзень — Вялікдзень. Каб здаровымі былі і за год прыждалі». А вярбу буду захоўваць цэлы год, як абярэг ад няшчасцяў і хваробаў. Расклад набажэнстваў на вялікі тыдзень  5 красавіка – ВЯЛІКАЯ СЕРАДА, 18.00 - св. Імша; 6 красавіка – ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР, 19.00 – св. Імша; 7 красавіка – ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА, 19.00 – Пакуты Пана Езуса Хрыста; 8 красавіка – ВІГІЛІЯ ПАСХАЛЬНАЯ,21.00 – св. Імша (з сабой узяць свечкі); 9 красавіка – Змёртвыхпаўстанне Хрыста, 06.00 – Рэзурэкцыя; 10.00 – св. Імша. Асвячэнне страў на велікодны стол 8 красавіка – ВЯЛІКАЯ СУБОТА 09.00 – в. Печураны (каля крыжа); 09.30 – в. Лоцвіны (вул. Працоўная); 10.00 – в. Думічы (каля могілак); 10.45– в. Чырвоны Партызан (вул. Калгасная, 1); 11.15 – в. Чарнагубава (каля крыжа). Касцёл св. Пятра і Паўла ў г. Капылі: 12.30, 13.00, 13.30, 14.00, 14.30, 15.00, 15.30, 16.00. Таццяна БОХАН
Президент Беларуси Александр Лукашенко отмечает положительные результаты сотрудничества спецслужб Беларуси и России, в том числе в части технического переоснащения. Об этом он заявил на встрече с директором Службы внешней разведки России Сергеем Нарышкиным, передает корреспондент БЕЛТА. "В связи с разными событиями в мире, и не последняя причина здесь и антитеррористическая, СВО Российской Федерации - операция, которая заставила нас со всех сторон посмотреть на все структуры силового блока. Как я часто говорю, не было бы этого, так надо было бы придумать, чтобы нас где-то подстегнуть. В связи с этим работать начали активно. Но угрозы очень серьезные. Порой невероятные", - сказал белорусский лидер. Александр Лукашенко отметил, что спецслужбы порой не могут за всем угнаться с учетом стремительного развития различных технических средств. В этой связи порой могут возникать определенные вопросы. Он поблагодарил российскую сторону за оказываемую помощь в переоснащении и оснащении белорусской службы. "Вы, наверное, это заметили, что в последнее время мы разведданными обмениваемся более интенсивно. И качество информации улучшилось. Это прежде сего связано с активизацией деятельности Комитета госбезопасности. Но и немаловажная роль в том, что россияне очень серьезно, и вы прежде всего, помогаете нам в технической разведке. Что тут скрывать, сегодня без техники вряд ли можно получить хорошую, достоверную, добротную информацию", - сказал Президент. "Но люди должны понимать: мы не от Господа Бога, все мы предусмотреть не можем, - отметил белорусский лидер. - И у нас, и у вас появляются разного рода отморозки именно внутри общества, на которых делают ставку иностранные террористы. Их иначе не назовешь. Это не разведка, не контрразведка, это просто наши враги. Они (оппоненты и враги за рубежом. - Прим. БЕЛТА) находят в нашем лагере, как принято говорить, соответствующих людей, делают на них упор".
Народны тэатр гульні і гумару «Капыльскія пацехі» адзначыў 30-гадовы юбілей. Адборныя жарты з пярчынкай і смех да слёз даўно ўжо сталі яго візітнай карткай. 1 красавіка, у Міжнародны дзень смеху, на сцэне раённага цэнтра культуры калектыў даў традыцыйную праграму. Дваццаць пятую па ліку! Як заўсёды, напоўненую бліскучым гумарам і самымі пазітыўнымі эмоцыямі. Аб творчым шляху Нязменным мастацкім кіраўніком калектыву ўвесь гэты час з’яўляецца Любоў Галубовіч, сапраўдны прафесіянал і чалавек, улюбёны ў сваю справу. А пачыналася ўсё з аднаго конкурсу… — У 1993 годзе ў Мінскай вобласці ўпершыню быў аб’яўлены конкурс культарганізатараў, а паколькі на Капыльшчыне творчых людзей нямала, было вырашана стварыць адну агульную пастаноўку і выкарыстаць у ёй нашы мясцовыя гульні, — расказвае Любоў Пятроўна. — Да нас яны прыйшлі ў большасці сваёй ад нашых бабуляў і матуляў. Гулялі ў «Пана», білі боб, а яшчэ гаршкі з завязанымі вачыма. Упэўнена, што гэтыя назвы многім знаёмыя з дзяцінства, шчаслівага і бесклапотнага. Я разумела, што з гэтым матэрыялам можна добра папрацаваць, паказаць і расказаць са сцэны пра нешта сэрцу дарагое, проста крыху прызабытае. Гэтым і ўтрымаць гледача. Любоў Галубовіч не памылілася ў выбраным творчым шляху: задумка трапіла ў цэль! «Капыльскія пацехі» (менавіта так называлася тая гульнёвая праграма) атрымалі ў вобласці першае месца. А далей, як кажуць, пайшло-паехала. Калектыў пачаў выступаць пад аднайменнай назвай. З таго часу прайшло тры дзесяцігоддзі. За гэтыя гады гісторыя «Капыльскіх пацех» налічвае больш за сто шэсцьдзясят канцэртаў. Пагадзіцеся, нямала. Практычна кожны раз іх выступленні збіраюць аншлагі, а назвы першакрасавіцкіх прэм’ер застаюцца ў памяці многіх гледачоў. Гэдак, як і самі праграмы. Калектыў любяць, на яго канцэрты капыляне ідуць з вялікім задавальненнем. Кожны ведае: сумна сапраўды не будзе. І званне «народны», які тэатр носіць з гонарам і без цяжкасці, пацвярджае, існуе не толькі на паперы — нашы землякі, якія выступаюць у гумарыстычным жанры, даўно прызнаны гледачом. Варта адзначыць, што «Капыльскія пацехі» неаднаразова станавіліся лаўрэатамі фестывалю народнага гумару, які ўжо шмат гадоў праходзіць у Аўцюках. Першы раз — у 1995 годзе. А ў 2000 годзе на гэтым конкурсе капыляне атрымалі дыплом лаўрэата. Паказвалі гульнёвую праграму на аснове твораў Васіля Шукшына «Да трэціх пеўняў». Гэта была першая гучная перамога тэатра, бо стаць лепшымі сярод мноства падобных калектываў дарагога каштуе. — Я бралася нават за «Паўлінку» Янкі Купалы, і магу з упэўненасцю сказаць, што атрымалася, — кажа Любоў Галубовіч. Мастацкі кіраўнік называе яркіх удзельнікаў калектыву, якія ў розныя гады ўваходзілі ў склад «Капыльскіх пацех». Гэта Сяргей Цвірка, Любоў Дубовік, Наталля Лятчэня, Марына Бурак, Святлана Папок і Сяргей Віннік. На юбілейным вечары яны сталі ганаровымі гасцямі. Пакінулі яркі след у гісторыі тэатра Генадзь Ярмак, Аляксандр Драніч, Ірына Дзямідчык і Уладзімір Драчан. Сёння ў калектыве дзесяць чалавек. Гэта Сяргей Мялешка, Вольга Даманская, Любоў Курачава, Таццяна Вошкат, Антон Шышмароў, Наталля Бужынская, Дар’я Рубан, Захар Нікіценка, Вера Сінякова. І сама Любоў Галубовіч, якая з’яўляецца не толькі кіраўніком і рэжысёрам, але таксама цудоўнай артысткай і вакалісткай. Дарэчы, сцэнарыі да ўсіх выступленняў Любоў Пятроўна піша сама, прыдумляе мініяцюры і сатыру. — А вось жарты выкарыстоўваем розныя. Вельмі часта тыя, якія нехта з удзельнікаў пачуе ад людзей. Часцяком менавіта яны бываюць самыя вострыя і запамінальныя, — адзначае яна. — Назіраем за побытам мясцовых жыхароў, запісваем небыліцы, анекдоты, жарты. Гэта ўжо на падсвядомым узроўні адбываецца (смяецца). І ведаеце, даўно стала зразумела, што за ўсімі гісторыямі, смешнымі і сумнымі, стаіць нешта большае, чым проста гумар… Гэта невычэрпная душа народа з адметным нацыянальным каларытам. 1 красавіка 2023-га… У фае цэнтра культуры раскінулася невялікая, але змястоўная выстава. Міжволі звяртаеш увагу на сцэнічныя касцюмы, у якіх удзельнікі выступалі ў розныя гады. А яшчэ старыя афішы… Намаляваныя ад рукі, таму вельмі атмасферныя, вобразныя і экспрэсіўныя. Шматлікія гледачы аглядалі выставу, а пасля спяшаліся ў залу. З хвіліны на хвіліну распачнецца чарговы канцэрт. «Капыльскія пацехі» парадавалі сваіх прыхільнікаў і сёлета. Цэласную праграму даваць не сталі, а сабралі самыя яркія мініяцюры з пастановак мінулых гадоў. Гэта былі дзве гадзіны шчырага гумару і ўнікальных самабытных традыцый. Першакрасавіцкі вечар ахапіла лавіна бліскучых народных жартаў. Тут усё ішло ад душы і ад сэрца. Артысты імкнуліся весяліць так, каб хацелася жыць. Імкнуліся насыціць вітамінамі гумару, каб хапіла да наступнай прэм’еры. Бурнымі авацыямі гледачы сустракалі вершаваныя радкі, напісаныя былым удзельнікам тэатра Мікалаем Майсюком. На юбілейным вечары аўтар прэзентаваў іх удзельнікам цяперашнім. «У Даманскай Вольгі рыса: і спявачка, і актрыса, усё да толку, усё па чыну, яна проста малайчына. Шышмароў Антон выходзіць, каб на сцэне верхаводзіць, талент нам яго раскрыўся, ён на сцэне нарадзіўся. Ёсць адказ на ўсе пытанні па жыцці ў Вошкат Тані, у камандзе першы нумар, яе крэда — смех і гумар. Зробім новую прабежку: пан-спартсмен Сяргей Мялешка, за сваіх заўжды гарой, застаецца ж сам сабой». І гэта толькі невялікі ўрывак з верша капыльскага паэта. Пасля заканчэння мерапрыемства эмоцыі перапаўняюць, але меркаванні сыходзяцца на адным: канцэрт цудоўны! — Калі смех падаўжае жыццё, то рыхтуемся рагатаць да глыбокай старасці. Такі зарад сёння атрымалі — надоўга хопіць, — прызнаюцца гледачы. Пагадзіцеся, падобныя словы для кожнага артыста — самая вялікая ўзнагарода і наймацнейшая матывацыя. Крысціна ЖОГАЛЬ
Может ли вступившее в законную силу решение суда по гражданскому делу быть обжаловано в порядке надзора лицом, которое не привлечено по делу в качестве юридически заинтересованного? Обратились за комментариями к прокурору отдела прокуратуры Минской области, младшему советнику юстиции Светлане Мандриковой: - В соответствии с ч.1 ст.436 Гражданского процессуального кодекса Республики Беларусь гражданское дело может быть истребовано из соответствующего суда для проверки в порядке надзора, а протест в порядке надзора может быть принесен на вступившее в законную силу судебное постановление только при наличии установленных настоящей статьей поводов и оснований, - поясняет специалист. - Поводами к истребованию дел, а также к принесению протестов в порядке надзора являются: надзорные жалобы юридически заинтересованных в исходе дела лиц, а также лиц, чьи права или охраняемые законом интересы нарушены вынесенным по делу судебным постановлением. Таким образом, подать надзорную жалобу могут не только юридически заинтересованные в исходе дела лица, но и лица, чьи права или охраняемые законом интересы нарушены с вынесенным по делу судебным постановлением, - уточняет Светлана Мандрикова. На что акцентировать внимание в жалобе? Необходимо конкретизировать права или охраняемые законом интересы, которые, по мнению заявителя, нарушены судебным постановлением, необходимо указать,  в чем выразилось нарушение. Нужно помнить, что при подаче жалобы должны быть соблюдены общие требования, предъявляемые к подаче надзорной жалобы. Нельзя забывать и об оплате государственной пошлины, предусмотренной законом. При этом, если в принятии надзорной жалобы к рассмотрению будет отказано ввиду того, что права или охраняемые законом интересы заявителя судебным постановлением не нарушены, заявителем может быть поставлен вопрос о возврате уплаченной государственной пошлины, т.к. соответствии с п.п.2.3 п.2 ст.292 Налогового кодекса Республики возврат плательщику уплаченной суммы государственной пошлины производятся, если ему отказано в совершении юридически значимого действия, являющегося объектом обложения государственной пошлиной. Согласно п.5 ст.292 этого же Кодекса возврат государственной пошлины производится на основании заявления плательщика, которое может быть подано в налоговый орган не позднее пяти лет со дня ее уплаты, - резюмирует прокурор. Остаётся добавить, что возврат государственной пошлины производится на основании: оригиналов документов, подтверждающих уплату государственной пошлины; документов, в которых указываются обстоятельства, являющиеся основанием для возврата, выдаваемых органами, взимающими государственную пошлину. Подготовила Елена ДУБИНА
Районная газета — хорошая школа для начинающих и будущих корреспондентов, поэтому здесь прошла профориентационная экскурсия для учащихся СШ № 2 г. Копыля. К слову, классный руководитель 7 «В» Оксана Николаевна Максименя, кроме непосредственно школьных уроков, информационных и классных часов старается предложить своим любознательным ученикам интересные и познавательные беседы, встречи. А чтобы познакомить их с профессией, которая бы приносила удовлетворение и пользу, то и профориентационные экскурсии. Уже в этом учебном году вместе с учительницей ребята посещали Копыльское отделение Департамента охраны Министерства внутренних дел Республики Беларусь, РОЧС, представительство Белгосстраха по Копыльскому району. А на днях заглянули и в редакцию, чтобы ближе познакомиться с ее деятельностью и организацией выпуска газеты. Не раз менялось и название, но неизменным оставалось одно — творческий дух и объективность в освещении происходящих событий. Поэтому началось знакомство с посещения недавно созданной в редакции музейной экспозиции, где в одном месте собрана многолетняя история районки, начиная от «Калгасніка Капыльшчыны» и до современной «Слава працы». Учащиеся с интересом рассматривали раритетные экспонаты и старые газетные подшивки, бережно хранимые в редакции. О том, когда вышел первый номер, как верстается и где именно печатается газета сегодня, ребятам рассказала оператор электронного набора и верстки Елена Другаль. А вот у главного редактора Дианы Ткаченко девчонки активно интересовались секретами творчества, особенностями работы, сложностями в поиске актуальной информации. Для них стало открытием, что на страницах «Слава працы» можно опубликовать не только заметки о школьной жизни, одноклассниках и их увлечениях, достижениях, свои стихи, но также принять участие в различных творческих конкурсах, организованных редакцией. После завершения экскурсии девчонки оживленно делились своими впечатлениями, эмоциями. Говорили о том, что им очень понравилось знакомство, и благодарили за познавательную, полную новых открытий встречу. Теперь у учащихся есть понимание, как создается районная газета. И кто знает, возможно, что кто-то из сегодняшних школьников, побывавших у нас в гостях, в будущем выберет профессию журналиста и станет достойной сменой сегодняшнему коллективу районной газеты «Слава працы». — Несомненно, каждый из присутствующих получил огромное удовольствие от встречи, — говорит Оксана Максименя. — Музейная комната отмечается уникальностью собранного материала — множеством фотографий и документов, передающих историю районной газеты. Как историк неоднократно прибегаю к архивным подшивкам «Слава працы» при подготовке материалов к научно-практическим конференциям. Считаю, что районка — это не только кладезь информации, я бы сравнила ее с центральной нервной системой: ведь все самые яркие и важные моменты жизни нашего района отражаются на ее страницах. Сколько себя помню, у бабушки и в нашем доме всегда выписывали и читали местную газету, и этой традиции я не изменяю. Видно, как журналисты редакции стараются, чтобы на ее страницах каждый читатель нашел что-то интересное для себя. Здесь также много информации на патриотическую тематику, которую я обычно использую на уроках по истории и информационных часах. Татьяна БОХАН
Страница 1155 из 4867