Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Участие в них приняли любители здорового образа жизни из семи сельских и всего лишь двух городских команд. Представительницам прекрасного пола предстояло пре-одолеть 1000 метров. Среди сельчанок лучшее время показала Ирина Новикова из ОАО «Старица-Агро». Ей понадобилось 3 минуты и 55 секунд, чтобы преодолеть эту дистанцию. Всего семь секунд уступила лидеру Диана Каштальян, работница ОАО «Суворово-Агро», и заняла второе место. Третье завоевала Алена Гапоненко из ОАО «Семежево». У городских любительниц бега сильнейшей стала Татьяна Филипчик (УЗ «Копыльская ЦРБ»), а второй результат показала Елена Онищенко из КУП «Копыльское ЖКХ». IMG_7564 Мужчины вышли на старт полуторакилометровой дистанции.  Среди сельских жителей самым быстрым оказался Иван Бакун из ОАО «Суворово-Агро», затративший на бег всего 4 минуты и 55 секунд. Артем Клименко из ОАО «Старица-Агро» показал второе время, а Дмитрий Крупкевич из ОАО «Суворово-Агро» стал третьим. У горожан представители КУП «Копыльское ЖКХ» Сергей Мисюченко и Андрей Темный заняли, соответственно, первое и второе места (4.47 и 5.32). А сотрудник УЗ «Копыльская ЦРБ» Андрей Балажинский с результатом 6.13 стал третьим. В общекомандном зачете лидером в этой дисциплине стала дружина ОАО «Суворово-Агро». Второе место — у представителей ОАО «Старица-Агро» и третье — у ОАО «Семежево». Из городских предприятий и организаций победителем стало КУП «Копыльское ЖКХ», а УЗ «Копыльская ЦРБ» записало в свой актив второе место. Кросс стал четвертой из девяти дисциплин круглогодичной спартакиады. Сейчас промежуточными лидерами являются: у сельчан — коллектив ОАО «Суворово-Агро» (сумма очков — 94), а у городских команд — КУП «Копыльское ЖКХ» (88). НА СНИМКЕ: на финишной прямой — Сергей Мисюченко. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора
Вторник, 10 ноября 2015 10:21

К больным - с пониманием

vrach_zhenshchina Пишет вам пенсионер Анатолий Владимирович Проскурский, инвалид II группы, житель д. В. Раевка. Убедительно прошу выразить большую благодарность прекрасному человеку, заведующему поликлиникой Копыльской ЦРБ Марине Иосифовне Гайдель. Все пожелания и просьбы пациентов она стремится исполнить. Это не только мое мнение, но и многих других. Я находился в больнице, где лечилась моя супруга, инвалид I группы, Светлана Федоровна Проскурская, с которой мы уже и золотую свадьбу отметили. За многим наблюдал и убедился, что к больным здесь относятся хорошо и с пониманием, а если и есть недостатки, то они поправимы: идеальным ничего не бывает. Хотелось бы выразить большую благодарность и лечащему врачу-неврологу Геннадию Петровичу Раку за его терпение, уважение к больным, профессионализм, умение своевременно помочь и подсказать. Не могу не выразить большую благодарность замечательной, душевной медицинской сестре неврологического кабинета поликлиники Зое Ивановне Сенюк. Такие большие опыт и знания, требовательность, а иногда и настойчивость, какими обладает Зоя Ивановна, только на пользу пациентам. Также не могу не отметить и медсестер из хирургического кабинета поликлиники за их человечность. Это Анна Владимировна Черкас и Анна Михайловна Ротько. Мне часто приходилось обращаться к ним за помощью, которую я всегда и получал. Хочу вспомнить хорошим словом медицинского регистратора регистратуры поликлиники Татьяну Николаевну Чернецкую, которая очень чутко относится к пациентам. Когда приходит больной за талончиком, а талонов нет, видно, что она переживает. Позже, когда талон появляется (возвратит кто или по каким-то другим причинам), Татьяна Николаевна найдет просившего и даст ему талон. Немного расскажу о себе. Детство было трудное: его опалила война. Поэтому я не верил, что когда-нибудь смогу поесть вдоволь хлеба. В детстве я видел только нищету, недоедал, поэтому часто болею. Перенес три операции и очень понимаю боль других. Подготовила Диана ТКАЧЕНКО
Понедельник, 09 ноября 2015 12:21

«Спасибо вам, медсестрички!»

f20131126044853-01 Однажды вечером жительнице д. Комсомольская Марии Ивановне Радивинович понадобилась медицинская помощь. Проще говоря, подскочило артериальное давление. Кое-как женщина дошла до соседки, которая и вызвала скорую медицинскую помощь. Когда медработники прибыли, Мария Ивановна чувствовала себя очень плохо. — Приехали такие молодые девушки! — рассказывала женщина уже в редакции, куда прибыла, чтобы выразить слова благодарности и признательности. — Ну, такие молоденькие! Зато какие же грамотные: все сделали, что надо! Я спросила, как их зовут? Они и сказали мне: фельдшеры выездной бригады отделения скорой медицинской помощи Копыльской ЦРБ Светлана Косуха и Наталья Лабацевич. Я сама проработала всю жизнь в Старицкой участковой больнице. Там на протяжении многих лет трудится Борис Борисович Костюк, тоже очень хороший и внимательный врач. Вздохнув, Мария Ивановна продолжила: — Жизнь мою легкой не назовешь. Сейчас вот живу одна. Дочка есть, она и забирает меня на зиму. Но особенно тревожно такими вот осенними вечерами. Поэтому я очень благодарна медработникам за их внимание и профессионализм. Подготовила Диана ТКАЧЕНКО
Понедельник, 09 ноября 2015 11:48

О розничном товарообороте (CMigrator copy 4)

143989816915c9d98c383fe79c2506f8022db450285 Розничный товарооборот в январе-сентябре 2015 г. сложился в размере 404,1 млрд рублей, или 102,6% в сопоставимых ценах к уровню соответствующего периода 2014 года. Розничный товарооборот торговли в январе-сентябре 2015 г. составил 392,8 млрд рублей и увеличился по сравнению с аналогичным периодом прошлого года в сопоставимых ценах на 2%. Населению продано пищевых продуктов, напитков и табачных изделий на 273,7 млрд рублей (69,7% в общем объеме розничного товарооборота торговли), непродовольственных товаров — на  119,1 млрд рублей, что составило, соответственно, 100,4% и 105,5% к уровню января-сентября прошлого года. Организациями потребительской кооперации в январе-сентябре 2015 г. реализовано товаров через розничную торговую сеть на 174,1 млрд руб-лей, или в сопоставимых ценах 91,7% к уровню января-сентября 2014 г. Розничный товарооборот общественного питания в январе-сентябре 2015 г. составил 15,1 млрд рублей, или 79,1% к уровню января-сентября 2014 г. Владислав МЕТЕЖ, начальник Главного статистического управления Минской области
Гэтымі днямі мы віншуем і тых, хто абараняе Радзіму зараз, і ўспамінаем тых, хто змагаўся за нашу будучыню ў час Вялікай Айчыннай. Адзін з іх – Клішэвіч Іван Аляксандравіч, наш зямляк, чый лёс пацвярджае: героі жывуць побач. Чым далей ад нас Вялікая Айчынная вайна, тым больш велічным для новых пакаленняў становіцца подзвіг савецкага салдата. Размова пойдзе пра нашага земляка Клішэвіча Івана Аляксандравіча – франтавіка, гвардыі старшага лейтэнанта медыцынскай службы і ваеннага фельчара 222-га асобнага гвардзейскага мінамётнага дывізіёна «Кацюш», 25-га гвардзейскага Нікапальскага Чырвонасцяжнага мінамётнага палка. [caption id="attachment_111439" align="aligncenter" width="840"] ▪ Іван Клішэвіч (справа) з аднапалчанінам Віктарам Івановым, 1943 г.[/caption] Амаль 30 гадоў  сябры-аднапалчане лічылі яго загінуўшым пры фарсіраванні ракі Дунай. А яму так хацелася жыць! Нарадзіўся Іван у шматдзетнай сялянскай сям’і (шэсць дзяцей) у вёсцы Медзяное, што ў Пухавіцкім раёне. Каб пракарміцца, усім прыходзілася шмат працаваць.  Юнаку даводзілася нялёгка, а яшчэ, каб выбіцца ў людзі, ён старанна вучыўся ў мясцовай сямігодцы. Падабаліся біялогія, хімія,  геаграфія, шмат увагі надаваў  заняткам спортам і ваеннай падрыхтоўцы, трапна страляў з вінтоўкі, атрымаўшы знак «Варашылаўскі стралок». Хто зрабіў уплыў на выбар прафесіі? Ніхто ўжо не распавядзе... Атрымаўшы атэстат сталасці, просты вясковы хлопец паступіў у Бабруйскую фельчарска-акушэрскую школу. Пасля заканчэння атрымаў адпаведную спецыяльнасць і быў накіраваны на працу ў Слуцкі раён загадчыкам ФАПа. Але па-сапраўднаму папрацаваць не прыйшлося – датэрмінова прызваны ў Чырвоную армію восенню 1940 года і трапіў у  ваенна-паветраныя сілы. У г. Калінін прайшоў курс маладога байца. З першых дзён вайны на Заходнім фронце ваюе ў якасці стралка-радыста на хуткасным  бамбардзіроўшчыку СБ. Нашым лётчыкам прыходзілася вылятаць на баявыя заданні ў тыл ворага (Кёнігсберг, Мемель, Тоўраген) без прыкрыцця знішчальнікаў. І калі фашысцкі самалёт заходзіў у хвост, лёс экіпажа залежаў ад стралка. Неаднойчы малодшы лейтэнант Клішэвіч расстрэльваў свой боезапас з кулямёта ШКАС (650 патронаў), выратоўваючы  сяброў. У адным з начных вылетаў  пры выкананні баявога задання самалёт трапіў  пад агонь зенітнай артылерыі ворага.  З аэрадрома Клішэвіча без прытомнасці адразу даставілі ў Крамлёўскі  шпіталь.  Прыйшоў у сябе толькі тады, калі хірург дастаў  асколкі з лёгкіх, адзін з якіх астанавіўся побач з сэрцам. Зразумела, пасля такога ранення яго спісалі з авіяцыі, але гэта не спыніла маладога адважнага афіцэра. [caption id="attachment_111438" align="aligncenter" width="600"] ■ Іван Клішэвіч, 1943 г.[/caption] Кароткі адпачынак – і  старшы ваенфельчар Клішэвіч з красавіка 1942 года ўліваецца ў рады абаронцаў Крыма. Там разгарнуліся крывапралітныя баі. параненым у палявых умовах аказваў першую дапамогу, ад якой залежала жыццё чалавека. Многія салдаты паміралі. На іх месцы з'яўляліся новыя. Іван спыняў крывацёкі, выводзіў салдат з шокавага стану, накладваў шыны. Страшна глядзець было на адкрытыя раны  і ў якіх пакутах паміралі людзі. Пад моцным агнём выносіў параненых з поля бою 5-6 разоў за атаку: на плячах або поцегам на плашч-палатцы, закрываў іх ад асколкаў, стаяў ля аперацыйнага стала пад абстрэламі і бамбёжкамі. Прыходзілася адступаць праз Керчанскі праліў. Прапаноўвалі яму  схавацца ў  катакомбах і чакаць вызвалення. Адмовіўся, а тыя, хто засталіся – усе загінулі. Цудам  пашанцавала пераправіцца на другі бераг на пароме разам з артдывізіёнам «Кацюш», на якім аказалася свабоднае месца. Вызначыўся ваенны фельчар на Паўночна-Каўказскім фронце пад Наварасійскам – прадстаўлены да ордэна Чырвонай Зоркі, але быў узнагароджаны толькі медалём «За адвагу»: за дзве гадзіны аказаў дапамогу 20 марскім пехацінцам, вынес іх з-пад агню варожай артылерыі са зброяй і  эвакуіраваў усіх у шпіталь. Такіх баёў і не злічыць: колькі апрацавана ран, зроблена перавязак, перапраўлена ў тыл параненых... А яшчэ  бязвыплатна здаваў кроў, каб выратаваць простае чалавечае жыццё. Пасля  Курскай дугі, улетку 1943 года,  пачалося вызваленне паўднёвай і цэнтральнай Украіны. Старыя, жанчыны і дзеці выбіраліся з падвалаў і  склепаў, са слязьмі радасці на вачах абдымалі сваіх вызваліцеляў. Гаварылі, плакалі, расказвалі аб зверствах гітлераўцаў і паліцаяў, расстрэлах мірных жыхароў, аб адпраўцы ў нямеччыну дачок і сыноў.  Турбавалі думкі: «Як там на радзіме бацькі,  браты і  сёстры? Што з імі? Ці давядзецца ўбачыць сваіх родных і блізкіх?» Не мог ведаць, што старэйшы брат Міхаіл загінуў  на фронце, а сям’я  апынулася ў  партызанскай зоне. У складзе IV і III Украінскіх франтоў  вызваляў Нікапаль, Адэсу, Нікалаеў, фарсіраваў Днепр, затым былі Тыраспаль і Кішынёў  у Яса-Кішынёўскай аперацыі. Зноў паказаў сябе сапраўдным героем. У час жорсткіх баёў было шмат параненых, прыходзілася ваенфельчару Клішэвічу ў палявых умовах праводзіць і невялікія хірургічныя аперацыі. Бывала, што зашываў раны і без абязбольвання, падбадзёрваючы байца добрымі словамі, усяляючы надзею на выздараўленне. Свае «наркомаўскія 100 грам» зліваў у флягу і аддаваў параненым, каб не памерлі ад болевага шоку. [caption id="attachment_111437" align="aligncenter" width="840"] ■ Вера Лазенка і Марыя Грыгарэнка разам з Іванам Клішэвічам, 40-я гг.[/caption] Пачалося вызваленне Заходняй Еўропы, і яшчэ больш  моцным станавілася супраціўленне гітлераўцаў. Толькі без баёў прайшлі Румынію. У Балгарыі нашы воіны адчулі падтрымку дружалюбнага брацкага народа. Калі артылерыйскі полк уваходзіў у горад Ловеч, жыхары сустрэлі чырвонаармейцаў з кветкамі і музыкай духавога аркестра. Уся цэнтральная вуліца была запоўнена людзьмі. Пры праходжанні машын узнялася хваля бурных апладысментаў і ўдзячных воклічаў: «Катюши! Живео русския братушки!». А ў кабіны аўтамабіляў пасыпаліся цыгарэты, цукеркі, яблыкі. У Белградзе жыхары сталіцы Югаславіі крычалі: «Живео другарь Сталин! Живео Тита!». Калі 25-ты гвардзейскі мінамётны полк пачаў фарсіраванне ракі Дунай у раёне горада Апацін, на другім беразе неабходна было падтрымаць 74-ю стралковую дывізію. Здарылася так, што ў медыцынскі аўтамабіль, які перавозіў параненых, трапіла фашысцкая бомба. Гэта адбылося на вачах камандзіра дывізіёна маёра Анатолія Дуброва і начальніка разведкі Івана Мядзведзя, таму ў мінамётным палку вырашылі, што Клішэвіч загінуў. На радзіму адправілі пахавальную паштоўку. Санінструктар Вера Лазенка даслала ліст яго бацькам, адказу не атрымала. Аб гэтым прасіў сам Іван на выпадак, калі з ім што-небудзь здарыцца. Як выжыў? Івана з зямлі і  груды металу адкапала пахавальная каманда. Заўважылі, што тырчыць рука і пальцы варушацца. Ледзь дыхаў, цела пасечана асколкамі, моцная кантузія,  паранены ў нагу, ставілася пытанне аб ампутацыі. Перанёс  шмат аперацый. Спачатку лячылі яго ў горадзе Печ (Югаславія). Апошнім быў шпіталь у Ерэване. Адбылося цуда – урачы змаглі паставіць на ногі, але правая ступня не дзейнічала (параліч), бо быў перабіты сядалішчны нерв, моцна кульгаў. Хацеў застацца ў арміі, але не прайшоў медыцынскую камісію і атрымаў групу інваліднасці. Так для 24-гадовага маладога чалавека закончылася вайна. Дэмабілізаваўся ў год Перамогі. Вярнуўшыся  ў родную вёску, сустрэў сваю каханую Алену. Яны ведалі адзін аднаго да вайны, вучыліся разам у школе.   У сельскім клубе на танцах падышоў да яе і не адпусціў ад сябе. У гады акупацыі дзяўчына змагалася ў партызанскім атрадзе, а пазней скончыла Мар’інагорскі тэхнікум па спецыяльнасці аграном-садавод, атрымала размеркаванне ў Капыль. Распісаліся маладыя ў сельсавеце і паехалі на новае месца.  Іван Аляксандравіч уладкаваўся ў санстанцыю памочнікам урача-эпідэміёлага.  У невялічкай хатцы на тэрыторыі раённага пітомніка вельмі сціпла  пачалося іх сямейнае шчасце. Там нарадзіўся іх першы сын Міхаіл. Свайго жылля не было, таму жылі на кватэрах (змянілі пяць гаспадароў), дзе ўбачылі свет дачка Зоя і сын Уладзімір. І толькі праз 11 гадоў ім, удзельнікам вайны, дзяржава выдзеліла драўляны дом на вуліцы Трактарнай. У 1973 годзе чырвоныя следапыты з СШ № 751 г. Масквы адшукалі яго адрас. У  год 30-годдзя Вялікай Перамогі ў г. Крымску Краснадарскага краю адбылася сустрэча 86 ветэранаў. Тыя, каго аб’яднала вайна, за здароўе Клішэвіча ўздымалі тост. Гэта і не дзіўна. Колькі ж жыццяў ён выратаваў! Не змог прыехаць:  крываточылі раны. Франтавыя сябры, даведаўшыся, што ён застаўся ўжывых, дасылалі лісты падзякі з Масквы, Смаленска, Рыгі, Нарыльска, Сум, Краснадара, Нова-Валынска і іншых гарадоў. Весткі прыходзілі нават з Балгарыі (г. Траян) ад піянераў, называючы савецкі народ вызваліцелем і славянскім братам. Пісалі з Нікапальскага і Армавірскага музеяў баявой славы з мэтай збору экспанатаў і ўспамінаў. Юныя краяведы з Масквы  і Малдавіі цікавіліся яго баявым шляхам.  Аднаго разу прыйшло віншаванне на Дзень Перамогі за подпісамі 31-го аднапалчаніна.  Вось гэта сапраўднае пакаленне, якое так цаніла і помніла Яго – аднаго Чалавека. Гэта была падзяка за выратаваныя  жыцці, за тое, што пасля вайны склаліся сем’і, нарадзіліся дзеці і ўнукі. ...Хворае сэрца, адказвалі ногі – цана той страшэннай вайны. Але, нягледзячы на ўсё, захоўваў дзіўную душэўную сілу і нікому не скардзіўся. Вельмі  любіў прагляд кінафільмаў у Капыльскім РДК, які  наведваў праз дзень. Мабыць гэта яго захапленне заглушала боль ад атрыманых ран і ўспамінаў аб перажытым.  Не стала ветэрана вайны і цудоўнага чалавека ў 1977 годзе на 56-м годзе жыцця. За мужнасць і гераізм Іван Аляксандравіч Клішэвіч быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, медалямі «За адвагу», «За абарону Каўказа» і інш., знакам «Ветэран гвардзейскіх мінамётных часцей», адзначаны шматлікімі Падзякамі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І.В. Сталіна. Яго так і не знайшоў  медаль за дапамогу брацкаму балгарскаму народу. Але самая галоўная ўзнагарода – гонар за выратаваныя чалавечыя жыцці. Яго ўнукі і праўнукі ім ганарацца і штогод ушаноўваюць памяць героя. Барыс Дзенісюк, член грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз журналістаў» і «Беларускі саюз афіцэраў»
Страница 4645 из 4909