Учащиеся колледжа на посадке деревьев у аг. Мажа[/caption]
По словам председателя Копыльского районного Совета депутатов Ирины Кисляк, благодаря руководству Копыльского опытного лесхоза, которое безвозмездно обеспечило посадочным материалом участников акции, на придорожных полосах нашего района будет высажено 1500 деревьев лиственных пород. Учитывая специфическую среду обитания (интенсивный трафик, много автомобильных выхлопов, дорогу постоянно в зимний период посыпают реагентами), высаживаются только те деревья, которые несомненно приживутся: каштан, дуб, ольха, рябина и граб.
Благоустройство родного края и поддержание надлежащего порядка на земле было и остается делом не только государственного управления, но и всего населения. Поэтому в ближайших планах — озеленение отдельных участков кольцевой дороги вокруг Копыля, создание сквера возле административного здания ОАО «Скабин», а также озеленение придорожного участка дороги Р-61 Узда ─ Копыль ─ Гулевичи, в районе завода «Бетон Бокс». Все это позволяет надеяться на то, что следующей весной зеленое убранство придорожных полос будет гораздо богаче и ярче.
Татьяна БОХАН
Па ўсёй Беларусі праводзяцца шматлікія святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілеям вялікіх пісьменнікаў. Не выключэннем стала і Старыцкая СШ, дзе 21 кастрычніка ў рамках акцыі «Чытаем разам творы Янкі Купалы і Якуба Коласа» прайшоў агульнашкольны конкурс чытальнікаў «Не змоўкне голас песняроў…». Вучні з 1 па 11 класы, трох узроставых катэгорый, прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.
Удзельнікі ў час творчага спаборніцтва паказалі сваё майстэрства выканання паэтычных твораў, артыстызм, перадалі глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс твораў. Асабліва кранулі гледачоў вершы «Спадчына», «Жняя», «На рэчцы зімой», «Сын і маці», «Подых ветру», урыўкі з паэмы «Новая зямля», сатырычны верш «Савось-распуснік» і іншыя.
Кожны ўдзельнік атрымаў пасведчанне аб удзеле ў конкурсе, а пераможцы — Айсун Сулейманава (11 клас), Кацярына Быкава (8 клас), вучні 3 класа — Дыпломы I ступені.
Нельга не адзначыць выдатную працу ўсіх класных кіраўнікоў, якія падрыхтавалі вучняў да ўдзелу ў конкурсе.
У час падвядзення членамі журы вынікаў удзельнікі і гледачы апынуліся на радзіме пісьменнікаў, дзякуючы відэафільму «Шлях Коласа».
Шматлікасць удзельнікаў такога мерапрыемства сведчыць аб тым, што сучасныя дзеці цікавяцца беларускай літаратурай, выхоўваюцца на яе лепшых творах.
Інга МАКАЎЧЫК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры, арганізатар конкурсу
А пачалося вывучэнне яшчэ ў далёкім 1906 г., калі адбыўся літаратурны дэбют паэта вершам «Наш родны край» і мінская газета «Голос провинции» змясціла водгук Д. Бохана: «Верш вызначаецца выдатным гучаннем і прыгажосцю». Арыгінальнасць таленту Я. Коласа падкрэсліваў Н. Чарноцкі ў газеце «Минский курьер» (1908 г., № 64). «Песні жальбы» выклікалі крытычныя заўвагі Максіма Багдановіча ў артыкуле «Глыбы і слаі».
Сістэматычнае вывучэнне творчасці Коласа пачалося пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. У пасляваенны час складаецца надзейны падмурак коласазнаўства. У 1961 – 64 гг. быў выдадзены Збор твораў у 12-ці тамах, што значна актывізавала коласазнаўцаў як у Беларусі, так і па-за яе межамі. Да гэтага зборы твораў песняра выходзілі ў 1928 – 1929 гг. (у 2 т.), у 1952 г. (у 7 т.). У 1972 – 78 гг. быў выдадзены збор твораў Я. Коласа ў 14-ці тамах.
Творчасць пісьменніка разглядалі ў сваіх працах славісты Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Пачэснае месца сярод перакладаў твораў займаюць выданні на славянскіх мовах — рускай, польскай, украінскай. На рускай мове ў розны час выходзілі тры зборы твораў Якуба Коласа.
Далейшаму развіццю коласазнаўства садзейнічалі даследаванні, што з’явіліся ў сувязі са 100-годдзем (юбілей паводле рашэння ЮНЕСКА адзначаўся ў міжнародным маштабе), 110-годдзем, 120-годдзем, 130-годдзем з дня нараджэння. Яшчэ ў 1996 г. быў створаны Міжнародны фонд Якуба Коласа. Выйшла падрыхтаваная ў Інстытуце літаратуры прынцыпова новая па канцэпцыі калектыўная манаграфія «Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва», дзякуючы якой нашы класікі паўстаюць перад намі як асобы з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, непасрэдныя ўдзельнікі гістарычнага і культуралагічнага працэсу Беларусі.
Да 130-годдзя з дня нараджэння быў выдадзены збор твораў Я. Коласа ў 20-ці тамах. Ён, несумненна, садзейнічае больш скрупулёзнаму даследаванню спадчыны творчасці, з’яўляецца надзейнай крыніцай для больш глыбокага ўсведамлення многіх гісторыка-літаратурных па-дзей Бацькаўшчыны ХХ ст.
Яшчэ з 1985 г. кожную восень у дзень нараджэння Якуба Коласа яго Дом-музей збірае заўзятых прадстаўнікоў навуковага коласазнаўства з усёй рэспублікі і краін замежжа з мэтай даследавання і ўсебаковай прапаганды творчасці. Па выніках канферэнцый выдаюцца зборнікі «Каласавіны». Пашчасціла ў 2002 г. браць удзел у канферэнцыі і мне, уражанні ад праслуханых дакладаў натхняюць і сёння. А ў лістападзе 2016 г. адбыліся ўжо юбілейныя ХХХ міжнародныя «Каласавіны», прысвечаныя 110-годдзю яго творчай дзейнасці.
…І вось ужо лістапад 2017 г. зноў запрашае прыхільнікаў Я. Коласа ў Мінск — на чарговыя «Каласавіны». Няхай заўсёды калосіцца шчодрае насенне песняра! Я ўжо добра ўсведамляю: чаму ж такі псеўданім ён абраў. Колас — гэта еднасць з зямлёй Бацькаўшчыны, гэта аснова ўсяго жывога на прасторах роднай Беларусі. Застаецца дадаць: Якуб Колас — мой любімы пісьменнік.
Канстанцін КАРНЯЛЮК,
пазаштатны карэспандэнт «СП»
Детей в возрасте от 5 до 12 лет вы можете перевозить как в указанных, так и в иных устройствах, позволяющих безопасно пристегнуть ребенка ремнями безопасности, (бустерах (автокреслах без спинки с подлокотниками, съемных или с жестким креплением, закрепляемых только на заднем сиденье автомобиля), специальных подушках для сидения, дополнительных сидениях).
Если рост ребенка превышает 150 см, вы можете перевозить его без указанных устройств. Также без устройств можно перевозить ребенка в автомобиле-такси.
Вы не можете перевозить ребенка в удерживающем устройстве, расположенном спинкой к лобовому стеклу автомобиля, если переднее сиденье оборудовано подушкой безопасности (за исключением случаев, когда механизм подушки безопасности отключен).
Также запрещено перевозить ребенка на передних сиденьях на коленях водителя либо пассажира.
За нарушение указанных правил перевозки вы можете быть привлечены к ответственности в виде штрафа до 4 базовых величин, а за повторное аналогичное правонарушение, совершенное в течение года после наложения взыскания, — от 2 до 8 базовых величин.
В случае если ребенок перемещается в удерживающем устройстве, но не пристегнут ремнем безопасности, вас могут привлечь к административной ответственности за перевозку не пристегнутого пассажира. Санкция за такое правонарушение предусматривает предупреждение или наложение штрафа в размере до 1 базовой величины, за повторное аналогичное правонарушение — штраф в размере от 2 до 5 базовых величин. Безопасность детей — в ваших руках!
ОГАИ Копыльского РОВД
У гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. Вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. На працягу года штодня мы ўшаноўваем людзей, святасць якіх была публічна вядомай і прызнанай Касцёлам, аднак сярод нас жылі і жывуць звычайныя людзі, пра святасць жыцця якіх вядома толькі Богу. Менавіта таму Урачыстасць Усіх Святых з’яўляецца сведчаннем еднасці Хрыстовага Касцёла, ушанаваннем і заклікам да жыцця з Богам і ў Богу.
2 лістапада прысвечана ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Калісьці як ва ўсходняй, так і ў заходняй традыцыі Хрыстовага Касцёла ўспамін усіх памерлых адзначаўся адразу пасля святкавання Пасхі. Аднак з цягам часу з развіццём багаслоўя на Захадзе ўспамін памерлых пачалі адзначаць напрыканцы года (каляндарнага і літургічнага), калі ўсё наваколле нібыта замірае… Гэтую традыцыю ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў увёў абат бенедыктынаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.
На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 1 па 8 лістапада, Касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых. Таму ўсе каталікі павінны паклапаціцца пра тое, каб перад святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Згодна з хрысціянскай традыцыяй, недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама класці іх на магілы. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запаленая на магіле свечка (або зніч) і кветкі, але перш за ўсё — малітва за супакой душы.
Сардэчна запрашаю на супольную малітву: 1 і 2 лістапада Св. Імша ў 9.00 і 18.00.
Наведванне могілак святаром:
5 лістапада — в. Якубавічы — 13.00
6 лістапада:
Капыль — 11.00
Чарнагубава — 12.30
Кацельнікі — 13.30
7 лістапада:
Думічы — 11.00
Язвіны — 12.00
Бабоўня — 13.00
Аляксандр ТАРАСЕВІЧ,
пробашч касцёла святых Пятра і Паўла