Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Он родом из Тимкович, или Офицер трех армий

02.04.2018
Палкоўнік запасу Аляксандр Іванавіч Муравіцкі — афіцэр трох армій (СССР, Казахстана і Расіі), ветэран баявых дзеянняў, асабіста знаёмы з прэзідэнтамі краін і іншымі знакамітымі людзьмі. Але ваенную прысягу прымаў адзін раз у жыцці — прысягаў Савецкаму Саюзу.  Будучы ваенны спецыяліст нарадзіўся ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна ў 1957 го-дзе. Часта ўспамінае невялічкую хатку (з земляной падлогай) побач з дзіцячым садам. Маці, Аліна Іванаўна, працавала акушэркай на ФАПе, бацька, Іван Іосіфавіч — аператарам аддзялення сувязі, а затым начальнікам гэтага аддзялення. [caption id="attachment_65599" align="aligncenter" width="580"]■ А.І. Муравіцкі са студэнтамі Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі ■ А.І. Муравіцкі са студэнтамі Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі[/caption] У 1960 годзе сям’я пераехала ў горад Баранавічы, дзе бацьку прызначылі начальнікам гарадскога аддзялення сувязі № 6. Аляксандр пайшоў вучыцца ў СШ № 4. Вельмі падабалася яму прафесія ваеннага. Заўсёды з павагай глядзеў на людзей у ваеннай форме. Яго прадзед Аляксей Лушчыцкі — былы партызан  часоў польскай акупацыі 1920-х гадоў, сувязны партызанскага атрада ў Вялікую Айчынную. Дзед Іосіф Муравіцкі ваяваў у складзе 1-га Беларускага фронту, загінуў у лютым 1945 года. Брат бабулі Міхаіл Лушчыцкі быў галоўным хірургам Ваенна-марскога флоту СССР, ды і бацька ў свой час служыў на флоце. У час службы ва Узброеных Сілах Савецкага Саюза трапіў у Паўднёвую групу войск (Венгрыя). Пасля вучэбнага падраздзялення атрымаў спецыяльнасць «радыётэлеграфіст 3 класа» і выконваў задачы па нясенні баявога дзяжурства на камандным пункце зенітна-ракетнага палка. Выдатнік баявой і палітычнай падрыхтоўкі паступіў у Алма-Ацінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя маршала С.І. Конева. Пасля заканчэння вучылішча быў размеркаваны ў распараджэнне Чырвонасцяжнай Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі і атрымаў прызначэнне ў 80-ю гвардзейскую вучэбную мотастралковую дывізію камандзірам узвода вучэбна-баявых машын. Быў абраны сакратаром камітэта ВЛКСМ вучэбнага артылерыйскага палка, а затым прызначаны намеснікам начальніка палітаддзела дывізіі па камсамольскай рабоце, далей — старшым інструктарам аддзела камсамольскай работы Паліткіравання  ваеннай акругі. У 1988 годзе прымаў удзел у вывадзе падраздзяленняў 201-й мотастралковай дывізіі з Афганістана (правінцыя Кундуз). У гэтым жа го-дзе паступіў у Ваенна-палітычную акадэмію імя У.І. Леніна, прызначаны намеснікам камандзіра 30-га мотастралковага палка дывізіі імя І.В. Панфілава, той самай дывізіі, якая абараняла Маскву ў  1941 го-дзе. Служба праходзіла ў высакагорнай мясцовасці на берагах экзатычнага возера Ісык-Куль у Кіргізіі. Прымаў удзел у раз’яднанні супрацьлеглых бакоў у Ошскай вобласці і горадзе Фрунзе Кіргізскай ССР. Распад СССР сустрэў старшым афіцэрам у Алма-Аце ў штабе выведзенай з Афганістана 40-й арміі. [caption id="attachment_65600" align="aligncenter" width="350"]■ А. Муравіцкі (злева) з сябрам А. Літвяковым  у гарах Цянь-Шаня ■ А. Муравіцкі (злева) з сябрам А. Літвяковым у гарах Цянь-Шаня[/caption] Служба прадоўжылася ў Галоўным штабе Узброеных Сіл Рэспублікі Казахстан, а праз тры гады пераводам быў накіраваны на пасаду намесніка камандзіра 147-й асобнай выратавальнай брыгады войск Грамадзянскай абароны МНС Расіі, стаў начальнікам штаба гэтага злучэння. У 1995 годзе ў  складзе  зводнага  мабільнага  атрада  прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў баявых дзеянняў на тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі, забяспечваў ахову аб’ектаў МНС Расіі ў г. Грозным.     Вось адзін дзень з жыцця баявога афіцэра. Камандзіроўка (3 месяцы) на 1-й Чачэнскай вайне падыходзіла да заканчэння. Паступіла каманда збіраць рэчы. Усе вельмі радаваліся, што хутка ўбачаць свае сем’і. Але ў самалёце атрымалі загад: ляцець у г. Будзёнаўск, вызваляць заложнікаў, захопленых групай тэрарыстаў Шаміля Басаева. Паступіў загад — перакрыць адну з вуліц, па якой узброеныя да зубоў бандыты спрабавалі прарвацца з горада. Боепрыпасаў зусім мала, побач неабстраляныя маладыя воіны. Выратавалі параненыя спецназаўцы, якія адыходзілі ад захопленай бальніцы. За мужнасць і гераізм Аляксандр Муравіцкі быў узнагароджаны ордэнам «За ваенныя заслугі». У горадзе Сароў, дзе дыслацыравалася падраздзяленне МНС, была пабудавана царква Божай Маці «Взыскания погибших» у гонар таго, што за ўсе камандзіроўкі ніхто не загінуў (толькі параненыя). У 1997 годзе быў прызначаны ў г. Маскву ў Цэнтральны рэгіянальны цэнтр МНС Расіі на пасаду намесніка начальніка цэнтра па падрыхтоўцы войск грама-дзянскай абароны і выратавальных фарміраванняў. Удасканальваў дзейнасць, арганізацыю дзяжурства і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі сіл і сродкаў МНС на тэрыторыі 17 абласцей Расіі. Праводзіў трэніроўкі, вучэнні, спаборніцтвы ў воінскіх часцях МНС, распрацоўваў новыя тыпы выратавальнага ўзбраення, такія як «выратавальныя аўтамабілі», «выратавальныя матацыклы». Там атрымаў кваліфікацыю «выратавальнік 1 класа», прысвоена воінскае званне палкоўнік. За ўдзел у ліквідацыі наступстваў тэрарыстычных актаў на вуліцы Гур’янава і Кашырскай шашы ў г. Маскве (узначальваў групу выратавальнікаў) узнагароджаны  медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2-й ступені.  З 2000 года служба прадоўжылася на Смаленшчыне — начальнік Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Смаленскай вобласці, адначасова намеснік  кіраўніка Адміністрацыі (губернатара). Абараніў вучоную ступень «кандыдат педагагічных навук» у Смаленскім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры. У 2007 годзе пасля 32 гадоў службы звольніўся ў запас. Абраны старшынёй абласнога агульнарасійскага ГА «Усерасійскае добраахвотнае пажарнае таварыства», дзе працаваў год. Сёння Аляксандр Іванавіч працуе намеснікам кіраўніка Апарата Адміністрацыі Смаленскай вобласці. Яму прысвоены чын дзяржаўнай грамадзянскай службы «Дзяржаўны саветнік Смаленскай вобласці 1 класа». Чытае лекцыі ў Смаленскіх філіялах фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Член Расійскага Саюза пісьменнікаў. Выпусціў чатыры кнігі. Ветэран арміі трох краін любіць свой родны край (два разы ў год наведвае) і часта ўспамінае малую радзіму і в. Цімкавічы, сочыць за навінамі Капыльшчыны, радуецца поспехам землякоў. Яго кнігі маюцца ў Цімкавіцкай і Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі. Заўсёды адзначае Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Галоўным для сябе лічыць напісанне рамана «Каралін» (старая назва пасёлка Калоўка, які знаходзіцца паміж Рудным і Калодзезным) аб сваіх продках.  Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

В эти дни Госавтоинспекция проводит республиканскую профилактическую акцию «Не будь невидимкой на дороге!»

01.04.2018
Прадоўжыцца яна да 2 красавіка. фликеры Мэта мерапрыемства — прадухіленне ДТЗ з удзелам пешаходаў, а таксама папулярызацыя выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак. Па віне пешаходаў за два месяцы на тэрыторыі вобласці адбылося 27 ДТЗ. Практычна ўсе аварыі здарыліся ў цёмны час сутак, прычым большасць з загінуўшых пешаходаў не былі пазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Арцём ЛАЗОЎСКІ, в.а. старшага інспектара ДПС АДАІ  Капыльскага РАУС

30-03-2018

31.03.2018
[embed]http://kopyl.by/audio/30.03.2018.mp3[/embed]

«Карта гостя» — туристическая программа, основной задачей которой является привлечение иностранных и отечественных туристов

02.04.2018
Информационно-рекламным коммунальным унитарным предприятием «Мингорсправка» при поддержке учреждения «Информационно-туристический центр «Минск» создан туристический продукт «Карта гостя». d219e9227c275cb3aedbf7f92b59cdc6 «Карта гостя» —  уникальная туристическая программа, основной задачей которой является привлечение потока иностранных и отечественных туристов, а также продвижение белорусской культуры и белорусских брендов на мировом уровне. Данный продукт позволяет оценить туристический потенциал города и республики и определить для себя наиболее интересные объекты. Держателю карты предоставляется право на льготы и преференции при посещении музеев, развлекательных центров, объектов питания и торговли, гостиниц и т.п., а также право на безлимитный проезд в городском транспорте в течение определенного периода времени и десяти поездок в метро. При покупке туристического продукта «Карта гостя» владелец получает единую электронную карту, бумажный путеводитель, состоящий из 152 страниц, и возможность использовать электронное приложение на английском и русском языках. Подробная информация о продукте размещена на сайте: http://minskpass.by. Петр АРУШАНЬЯНЦ, директор Департамента по предпринимательству Минэкономики Республики Беларусь

Копыльский РЦК стал торговой площадкой для проведения I Республиканской универсальной выставки-ярмарки «Капыльскі кiрмаш»

02.04.2018
С 28 по 31 марта районный Центр культуры стал торговой площадкой для проведения I Республиканской универсальной выставки-ярмарки «Капыльскі кiрмаш», организатором которой выступило Минское отделение Белорусской торгово-промышленной палаты (БелТПП)при поддержке Копыльского райисполкома. [caption id="attachment_65601" align="aligncenter" width="580"]■ Мед с пасеки Александра Кондратенкова ■ Мед с пасеки Александра Кондратенкова[/caption] По словам специалиста отдела внешнеэкономической деятельности Минского отделения БелТПП Игоря Цыганка, «Капыльскі кiрмаш» включен в план республиканских выставок-ярмарок Минской области на 2018 год, утвержденный министерством антимонопольного регулирования и торговли. Для участия зарегистрировались самые активные партнеры: белорусские предприятия, индивидуальные предприниматели, ремесленники и пчеловоды из разных регионов Беларуси. К спросу покупателей — модные коллекции одежды (детской, женской и мужской) от ЧУП «Эльтара», УП «Юлина-Мода-Люкс» и др., обувь от фирмы «Отико», а также текстиль и сувениры, косметика и парфюмерия, бижутерия и украшения, головные уборы, мед, специи и чай, молодые саженцы, товары из Индии и многое другое. Спектр представленных товаров был чрезвычайно широким, что по достоинству оценили копыляне. К тому же посетители смогли приобрести понравившиеся товары по ценам производителей. Татьяна БОХАН