Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Прямая линия (CMigrator copy 271)

19.06.2018
прямая линия20 июня 2018 года с 10.00 до 12.00 проведет прямую телефонную линию заместитель начальника Копыльского РОЧС по оперативно-тактической работе Виктор Иванович ГНЕТЬКО. Вопросы можно будет задать по номеру 55-0-16.

Прием граждан (CMigrator copy 120)

17.06.2018
i-3Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Людмила Ивановна НИЖЕВИЧ 19 июня 2018 года с 10.00 до 11.00 проведет прием граждан и юридических лиц в Тимковичском сельском исполнительном комитете по адресу: аг. Тимковичи, ул. Новая, д. 39. Предварительная запись на прием 18 июня 2018 года по тел.: 55-4-98, 55-1-60.

Решением Копыльского райисполкома определен перечень зон, свободных от курения

16.06.2018
Решением Копыльского райисполкома определен перечень мест, где курение категорически запрещается. 000023_795668_big Так называемой зоной, свободной от курения, обозначена спортивная площадка для организации досуга граждан по улице Максима Горького. Курение запрещено и на детской игровой площадке, расположенной по улице Заозерной в районе зоны отдыха, а также на территории сквера (пойма реки Каменки) по ул. Замковой. Еще одну зону определили на остановке общественного транспорта на пл. Ленина. Татьяна БОХАН

На территории Копыльского района продолжается введение пустующих участков в севооборот

16.06.2018
У рамках выканання праграмы добраўпарадкавання населеных пунктаў у раёне неабходна заараць больш за 1300 га пустуючых участкаў. images Як паведаміла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, вельмі актыўна вяліся работы восенню мінулага года, калі былі падрыхтаваны да ўводу ў севазварот больш чым 300 га. У сувязі з імклівай вясной сёлета тэхніка сельгаспрадпрыемстваў была занята на пасяўной, таму тэмпы слабейшыя. На дадзены момант заарана толькі 37,5 га. Па словах Ірыны Мікалаеўны, найбольш актыўна працуюць у Цімкавіцкім сельсавеце, асабліва ў філіяле «Вялікая Раёўка». Павысіліся тэмпы і на тэрыторыі  Семежаўскага  сельсавета. Так, пры дапамозе мясцовага сельгаспрадпрыемства заараны ўсе ўчасткі ў Філіпавічах, дзе знесены старыя пабудовы і раскарчаваны сады і хмызнякі. Таксама са станоўчага боку адзначаны Бабаўнянскі, Блеўчыцкі, Слабада-Кучынскі сельсаветы. Адстае ад іх Грозаўскі сельсавет. Сяргей КОЗЕЛ

С самыми наболевшими вопросами обращались жители района к председателю райисполкома Анатолию Линевичу во время очередного приема граждан

16.06.2018
З самымі набалелымі пытаннямі звярталіся жыхары раёна да старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча падчас чарговага прыёму грамадзян. На гэты раз запісаліся восем чалавек. 1527253816279676 Спектр зваротаў самы разнастайны. Напрыклад, жыхарка в. Чыжэвічы прасіла высветліць, ці законна пабудаваны хляўчук, які знаходзіцца побач з яе ўчасткам. Гэта пытанне кіраўнік раёна даручыў высветліць камісійна адпаведным службам. Былі звароты з просьбай дапамагчы ў працаўладкаванні. Жыхар Капыля мае вышэйшую эканамічную адукацыю, але так склаліся абставіны, што ў арганізацыі, дзе ён працаваў, адбылося скарачэнне. Анатоль Ліневіч даручыў упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне прапанаваць усе магчымыя варыянты і абавязкова дапамагчы чалавеку. А вось жыхарка в. Навасёлкі Цімкавіцкага сельсавета прасіла разабрацца наконт адмаўлення ў працаўладкаванні аператарам машыннага даення. Пытанне будзе вывучана ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання. З хвалюючай праблемай падтап-лення прысядзібнага ўчастка звярнулася жыхарка аграгарадка Мажа. Аддзяленнем «Мажа» ААТ «Піянер-Агра» былі праведзены работы па ўстройстве водапрыёмніка. Аднак заяўніцу гэта не зусім задавальняе. Кіраўнік раёна даручыў падключыцца да вырашэння пытання меліярацыйнай службе, каб прыняць адпаведнае рашэнне. Маладая маці, якая пражывае ў інтэрнаце па вул. Замкавай,1, прасіла дапамагчы ў рэгістрацыі па месцы жыхарства. Яшчэ адна жыхарка інтэрната скардзілася на непрыдатныя ўмовы для пражывання. Гэтыя пытанні будуць дэталёва разгледжаны кіраўніцтвам жыллёва-камунальнай службы. І яшчэ адна жыллёвая праблема. Заяўніца пражывае ў арэнднай кватэры, уладальнікам якой з’яўляецца Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Так сталася, што ў яе доме няма вады. Дапамогу ў водазабеспячэнні акажа ўладальнік жылля. Дэпутат Пацейкаўскага сельскага Савета ўзняла праблему, якая хвалюе жыхароў в. Кацельнікі, па руху сельгастэхнікі па вуліцы Цэнтральнай. Як запэўніў кіраўнік мясцовага сельгаспрадпрыемства, вывазка арганікі па гэтай вуліцы больш праводзіцца не будзе. В.а. начальніка ДРБУ № 124 паведаміў, што сёлета павінна прайсці асфальтаванне ў гэтым населеным пункце. Сяргей КОЗЕЛ