З будучай прафесіяй вызначыўся адразу: з дзяцінства займаўся гандболам у спартыўнай школе, таму іншыя прафесіі мала цікавілі. У свой час скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь. Сёння ў ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК Аляксандр Іванавіч працуе з трыма гандбольнымі групамі дзяўчат і юнакоў розных узростаў. Яго падыход у рабоце вызначаецца прафесіяналізмам, паўнатой ведаў сучасных методык падрыхтоўкі юных гандбалістаў. Таму ў актыве выхаванцаў — шматлікія перамогі і прызавыя месцы ў розных спаборніцтвах рознага ўзроўню.
Да цяжкай працы Аляксандру Канстанцінавічу не прывыкаць. Родам ён з вёскі, таму ўмее і дрэвы садзіць, і траву касіць, і дровы калоць. У дарожную сферу прыйшоў працаваць дваццаць гадоў таму пасля службы ў арміі. І адразу ж праявіў сябе як добрасумленны і працавіты работнік. Аляксандру Канстанцінавічу прыходзіцца працаваць на свежым паветры круглы год і ў любое надвор'е: узімку — мароз і снег, вясной і восенню — гразь і дождж, летам — спёка і сонца. Да некамфортных умоў прывык, успрымае іх як належнае. Разам з калегамі займаюцца ўстаноўкай бардзюрнага каменя, кладкай тратуарнай пліткі, робяць як ямачны, так і капітальны рамонт асфальтавага пакрыцця на дарогах, спілоўваюць засохлыя дрэвы і інш. Увогуле, дзякуючы іх працы гарадскія і раённыя дарогі выглядаюць дагледжанымі.
Участковыя інспектары міліцыі Капыльскага РАУС Вячаслаў Давідоўскі, Андрэй Трублоўскі, Мікалай Паніч, Вячаслаў Паўловіч, Сяргей Лазоўскі, Дзмітрый Кукушкін і Эдуард Шашкін[/caption]
— У абавязкі ўчастковых уваходзяць штодзённая работа з грамадзянамі, ахова грамадскага парадку, раскрыццё злачынстваў, супрацьстаянне алкагалізацыі насельніцтва, разгляд заяў і іншае, — адзначае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС Анатоль Траян. — Гэта дазваляе своечасова рэагаваць на ўсе заявы і паведамленні грамадзян, прадухіляць злачынствы і адміністрацыйныя правапарушэнні. Па напрамках службовай дзейнасці наш аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі знаходзіцца на 12-й пазіцыі ў вобласці сярод райаддзелаў розных катэгорый.
Калі гаварыць менавіта пра работу ўчастковых, то імі за мінулы год раскрыта 21 злачынства па лініі крымінальнага вышуку, выяўлены 94 адмі-ністрацыйныя правапарушэнні. З незаконнага абароту знята 1089 л самагоннай брагі, 82 л самагону, 339 л нехарчовага этылавага спірту і 37 самагонных апаратаў.
Самым вопытным і аўтарытэтным з’яўляецца старшы ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Трублоўскі, які абслугоўвае зону Блеўчыцкага сельсавета. Андрэй Паўлавіч паказвае выдатныя вынікі не толькі ў службовай дзейнасці, але і ў фізічнай падрыхтоўцы. У 2005 годзе ён быў прызнаны лепшым участковым інспектарам міліцыі Рэспублікі Беларусь. Дзевяць разоў маёр Трублоўскі займаў прызавыя месцы ў спаборніцтве ўчастковых Мінскай вобласці.
Звыш 15 гадоў на пасадзе ўчастковых таксама служаць старшыя інспектары Дзмітрый Кукушкін (Капыльскі сельсавет) і Дзмітрый Карнейчык (Бабаўнянскі сельсавет). Яны ўжо ведаюць усіх жыхароў не толькі па характары, ладзе жыцця, але і па лёсе.
Радуе, што ў аддзел прыходзіць перспектыўнае маладое папаўненне. У іх ліку Мікалай Паніч, у зоне абслугоўвання якога знаходзіцца цэнтральны рэгіён г. Капыля, і Міхаіл Млынарчык (Грозаўскі сельсавет).
Сяргей КОЗЕЛ
Так, на сёлетняй зімовай спартакіядзе работнікаў аграпрамысловага комплексу семежаўскія волаты паказалі клас у перацягванні каната. Не было роўных і прадстаўніцы гэтай арганізацыі ў басейне — у жаночым заплыве яна фінішавала першай. Апроч перамог у асобных відах спартыўнай праграмы, з году ў год калектыў сельгаспрадпрыемства ўваходзіць у тройку лідараў па выніках агульнакаманднага заліку.
Значныя дасягненні — вынік прыхільнасці да спорту і актыўнага правядзення часу. Прывычнай з’явай для семежаўцаў з’яўляюцца вячэрнія заняткі ў спартыўнай зале мясцовай школы. Пасля цяжкага працоўнага дня многія з іх выбіраюць не пасіўны адпачынак, а магчымасць зарадзіцца энергіяй падчас гульні ў баскетбол, міні-футбол ці валейбол. Некаторыя захапляюцца і сілавымі відамі спорту.
Таму, упэўнена яго загадчык урач-тэрапеўт Аксана Мінчэня, за 2018 год і дасягнуты высокія паказчыкі па аказанні планавай і неадкладнай медыцынскай дапамогі насельніцтву раёна, выкананы нарматывы абароту, занятасці ложкаў, выкарыстаны ложкавы фонд. Стацыянарная дапамога аднолькава даступна як гарадскім жыхарам, так і вяскоўцам. Асноўная заслуга ў тых высокіх выніках, якія дасягнуты, саміх медыцынскіх работнікаў: урачоў, медсясцёр, санітарак.