З якой мэтай выдадзены дакумент? Для ўзмацнення мер адказнасці за ўчыненне карупцыйных злачынстваў. У адпаведнасці з дэкрэтам асобы, асуджаныя за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў, не падлягаюць прадстаўленню да ўмоўна-датэрміновага вызвалення або замены неадбытай часткі пакарання больш мяккім.
Дарэчы, дакумент распрацаваны па даручэнні кіраўніка дзяржавы, ён прайшоў узгадненне з усімі дзяржаўнымі органамі. Нарматыўны прававы акт уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. Пры гэтым ураду дадзена даручэнне ў трохмесячны тэрмін забяспечыць распрацоўку законапраекта, які адкарэкціруе ў адпаведнай частцы Крымінальны кодэкс.
Каментуючы дэкрэт, начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Ігар Грэйба падкрэсліў, што гэты дакумент стане дадатковай прафілактычнай мерай у барацьбе з карупцыяй.
Адпаведныя меры даюць зразумець усім службовым асобам, што ніякай ласкі ў выпадку здзяйснення імі супрацьпраўных дзеянняў як пры ажыццяўленні крымінальнага пераследу, так і пры адбыцці пакарання не будзе, дадаў начальнік упраўлення.
«Карупцыя для любой дзяржавы з’яўляецца адной з пагроз бяспецы, у тым ліку нацыянальнай. Карупцыйныя злачынствы, безумоўна, тармозяць развіццё эканамічных, сацыяльных і іншых працэсаў у грамадстве. І калі карупцыя зашкальвае, для дзяржавы гэты працэс можа абярнуцца сумна», — адзначыў Ігар Грэйба.
Паводле яго слоў, у нашай краіне карупцыйнага разгулу не дапушчана, кіраўніцтва краіны і адпаведныя органы забяспечылі законнасць дзейнасці дзяржорганаў і розных арганізацый. Разам з тым, дадаў ён, незразумела, як пры такіх суровых умовах службовыя асобы ўсё роўна здзяйсняюць злачынствы.
На думку начальніка ўпраўлення, здзяйсненне любых злачынстваў абумоўлена суб’ектыўным фактарам. А гэтаму спрыяюць такія прычыны, як адсутнасць кантролю, безгаспадарчасць, неналежнае выкананне патрабаванняў па выкананні ўстаноўленых законам абмежаванняў службовых асоб і інш. Гэта можна аднесці і да выкрытых выпадкаў у сістэме Міністэрства аховы здароўя і Мінлясгаса.
Ігар Грэйба паведаміў журналістам, што Генеральная пракуратура сумесна з іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі падрыхтавала прапановы ў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, яны знаходзяцца на разглядзе ў кіраўніка дзяржавы.
Прапанаваныя нормы накіраваны на аптымізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных і іншых органаў у сферы барацьбы з карупцыяй, павышэнне яго эфектыўнасці, узмацненне прафілактычных механізмаў, а таксама мер адказнасці за карупцыйныя правапарушэнні.
Акрамя таго, Генпракуратура завяршае падрыхтоўку комплексу мер па папярэджанні карупцыі ў мэтах выканання дадзенага кіраўніком дзяржавы даручэння ў ходзе Паслання да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Яшчэ адна мера — увядзенне механізма праверкі з выкарыстаннем паліграфа ў дачыненні да кандыдатаў на пасады з павышаным узроўнем карупцыйных рызык. Гэта прапанова Генпракуратуры павінна быць разгледжана ў першым паўгоддзі. Улічваюцца меркаванні ўсіх дзяржорганаў, запэўніў начальнік профільнага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры.
Таксама вывучаюць мэтазгоднасць устанаўлення забароны для пэўных катэгорый службовых асоб займаць пасады ў тых арганізацыях, якія знаходзіліся ў іх пад кантролем да моманту іх звальнення са службы. У заканадаўства могуць увесці такое паняцце, як звальненне з дзяржаўнай службы ў сувязі са стратай даверу. Гэтыя пытанні, па рашэнні рэспубліканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, якая прайшла 21 снежня 2018 года пад старшынством генпракурора Аляксандра Канюка, неабходна вывучыць у бягучым годзе.
Акрамя таго, кампетэнтным органам даручана распрацаваць і ўкараніць спецыяльныя праграмы па пытаннях процідзеяння карупцыі ва ўсіх сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Навучанне пройдуць і спецыялісты, якія ажыццяўляюць закупкі, члены антыкарупцыйных камісій, а таксама работнікі кадравых і іншых службаў.
Зараз у дапамогу дзяржаўным службовым асобам Генпракуратура распрацоўвае тыпавыя метадычныя рэкамендацыі па антыкарупцыйнай дзейнасці ў дзяржаўных і іншых органах. У найбліжэйшы час гэты дакумент будзе накіраваны ім для выкарыстання.
Савет Міністраў сумесна з Генпракуратурай падрыхтаваў змяненні ў тыпавое палажэнне аб дзейнасці антыкарупцыйнай камісіі. 30 красавіка адпаведныя змяненні былі падпісаны кіраўніцтвам урада. Узначальваць такія камісіі будзе кіраўнік арганізацыі. У сувязі з гэтым змяніліся і іх паўнамоцтвы. «Мяркую, што ўсе кіраўнікі арганізацый, дзе створаны такія антыкарупцыйныя камісіі, павінны прыняць меры па прывядзенні ў адпаведнасць з гэтай пастановай Савета Міністраў адпаведных лакальных нарматыўных прававых актаў і забяспечыць належную дзейнасць і работу гэтага структурнага органа», — адзначыў Ігар Грэйба.
У цэлым Генпракуратура пастаянна праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на супрацьдзеянне карупцыі, у першую чаргу звязаныя з прафілактычным і папера-джальным складнікам. Як сказаў начальнік упраўлення, вынікі пракурорскіх праверак сведчаць пра шматлікія парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства ў дзейнасці дзяржаўных і іншых органаў. Пракуроры адзначаюць няведанне кіраўнікамі антыкарупцыйнага заканадаўства, у выніку — нізкая патрабавальнасць да падначаленых па яго выкананні. У шэрагу выпадкаў дзейнасць антыкарупцыйных камісій фармальная, не наладжана належным чынам прафілактычная работа. Ёсць пралікі ў кадравай дзейнасці: на кіруючыя пасады прызначаюцца людзі, якія не валодаюць прафесійнымі якасцямі, маюць нізкі ўзровень правасвядомасці і маральнасці.
Для ўзмацнення прафілактычнага складніка па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе прайшлі пазапланавыя пасяджэнні аблвыканкамаў, у якіх прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыня КДБ і генпракурор. На пасяджэннях былі выпрацаваны рашэнні, накіраваныя на ліквідацыю прычын і ўмоў, якія спрыяюць карупцыйным злачынствам. Зараз органы пракуратуры правяраюць выкананне гэтых рашэнняў.
Паводле інфармацыі Генпракуратуры, у Беларусі за 2018 год істотна вырасла колькасць выяўленых карупцыйных злачынстваў — плюс 31% да ўзроўню 2017 года. Рост абумоўлены павышэннем эфектыўнасці дзейнасці праваахоўных органаў. Да адказнасці прыцягнулі 1089 карумпіраваных службовых асоб, у тым ліку 29 асоб, якія займалі адказнае становішча, больш за 30 былі работнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў выяўлена ў сферах транспарту, будаўніцтва, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю і іншых.
Першы намеснік міністра юстыцыі Сяргей Задзіран упэўнены: дэкрэт «Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй» адыграе сур’ёзную прэвентыўную ролю.
«Беларуская дзяржава шукае самыя эфектыўныя меры, каб такую з’яву, як карупцыя, звесці да мінімуму. Злачынствы карупцыйнай накіраванасці, безумоўна, вельмі негатыўна ўплываюць на ўсе сферы», — сказаў ён. Так, зніжаецца эфектыўнасць работы дзяржаўнага апарату, а гэта ўплывае на інвестыцыйную прывабнасць краіны.
На яго думку, дэкрэт — чарговы крок у барацьбе з карупцыяй. Першы намеснік міністра ўпэўнены, што з-за новаўвядзенняў у чалавека, які яшчэ не здзейсніў злачынства, але мае такія намеры, з’яўляецца вельмі сур’ёзны псіхалагічны стымул для разважання, ці варта пераступаць рысу закону.
У дакуменце пазначаны дзесяць канкрэтных артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у адпаведнасці з якімі дзеянні будуць разглядацца ў якасці карупцыйных злачынстваў.
Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Васіль Чэкан адзначыў, што згаданы дэкрэт дасць магчымасць больш эфектыўна абараніць дзяржаву ад карупцыі, бо ён узмацняе дзеючае антыкарупцыйнае заканадаўства.
«Якімі б строгімі ні былі законы, іх усё роўна парушаюць. Лічу, цяпер любы чалавек дзесяць разоў падумае, перш чым здзейсніць карупцыйнае злачынства. На гэта і накіраваны нормы дэкрэта», — сказаў парламентарый.
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Наталля Гуйвік лічыць, што прадугле-джаныя дэкрэтам меры суровыя, але абгрунтаваныя.
Паводле БелТА
В соответствии со статьей 84 Конституции Республики Беларусь 19 апреля 2019 г. Президент Республики Беларусь А.Г. Лукашенко на совместном заседании Палаты представителей и Совета Республики обратился с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию Республики Беларусь.
На мероприятие, которое традиционно проходило в Овальном зале Дома Правительства, были приглашены высшие должностные лица страны, члены Правительства, руководители органов гос-управления, крупнейших предприятий, вузов и банков, представители дипломатического корпуса, средств массовой информации.
В нынешнем году среди приглашенных в Овальный зал особенно широко представлена белорусская общественность. В их числе депутаты прошлых созывов, представители Белорусского общественного объединения ветеранов, Республиканского общественного объединения «Белая Русь», Белорусского союза женщин, студенты вузов (в том числе представители БРСМ), курсанты военных учебных заведений, журналисты региональных СМИ.
Содержание Послания в том числе определялось исходя из анализа обращений, поступивших перед «Большим разговором с Президентом» 1 марта текущего года. Каждое из таких обращений было тщательно изучено и проработано.
Глава государства сделал акцент на следующих основных тематических блоках:
— национальная экономика (промышленный комплекс, развитие малого и среднего бизнеса, IT-отрасль, торговля и экспорт, агропромышленный комплекс, доходы населения и ценовая политика, занятость населения);
— развитие и благоустройство регионов;
— государственная кадровая политика;
— социальная политика (система образования, демографическая ситуация, здравоохранение, спорт и туризм);
— международная обстановка;
— национальная безопасность;
— борьба с преступностью, правонарушениями и коррупцией;
— об изменении Конституции и предстоящих избирательных кампаниях.
В кратком вступлении Президент Респуб-лики Беларусь обозначил основные достижения суверенной Беларуси за прошедшие практически 30 лет и определил основные приоритеты движения вперед. «В центре Европы мы создали свою страну. Мирную, стабильную и очень красивую Беларусь. Страну для жизни человека», — заявил Глава государства. На сегодня главными приоритетами развития белорусского государства являются — благополучие народа, миролюбивая внешняя политика, национальная безопасность.
Президент подчеркнул, что за годы независимости в Беларуси сделано немало. Так, валовой внутренний продукт на душу населения по паритету покупательной способности вырос почти в 5 раз, а объем промышленного производства — в 2,5 раза.
Говоря об экономике страны, Александр Лукашенко отметил, что она и впредь будет строиться на основе развития крупных предприятий и производств. Президент подчеркнул, что каждый руководитель должен думать о кардинальном повышении производительности труда и в целом об экономической эффективности предприятия.
По словам Главы государства, актуальными задачами для страны остаются развитие экспорта, поиск своих ниш на мировом рынке, производство товаров и услуг, которые имеют устойчивый спрос, высокую конкурентоспособность, стабильную рентабельность.
Президент Беларуси поставил задачи и в сфере сельского хозяйства. «Первая задача для сельского хозяйства — жесточайшая диктатура технологий и производственная дисциплина. На это должны быть мобилизованы все: начиная от руководителя хозяйства, специалистов, заканчивая нашей милицией. Вторая — активное освоение новых для нас видов продукции растениеводства и животноводства». Глава государства подчеркнул, что основа развития сельского хозяйства — крупнотоварное производство, на которое возложена огромная социальная ответственность.
Доходы населения, их рост остаются в числе приоритетных государственных задач. Особое внимание Глава государства обратил на проблему трудоустройства и возможность для граждан найти хорошую работу. В этой связи приоритетной задачей является создание высокопроизводительных рабочих мест.
Президент отметил, что разделительных линий, особенно по социально-экономическим признакам и условиям жизни, в Беларуси не может быть. Александр Лукашенко акцентировал внимание на равномерном развитии территорий. Отдельно Александр Лукашенко остановился на развитии инфраструктуры. «Комфортные условия проживания — вот основа социальных стандартов и главный критерий успешного завершения региональных проектов. Здесь при необходимости должны быть сформированы соответствующие программы строительства и модернизации», — подчеркнул Глава государства.
Александр Лукашенко отметил значимость работы по озеленению городов. «В нынешнем году необходимо завершить в основном работу по благоустройству и озеленению страны. Это лейтмотив второго года трилогии «Малой родины».
Президент отметил, что инициатива и стремление граждан жить лучше должны стать главной движущей силой развития страны на предстоящие годы.
Подготовила Маргарита САКОВИЧ
■ Галоўны аграном філіяла «Лакнея» Дар’я Рудзеня з механізатарамі Міхаілам Матусам (у цэнтры) і Аляксандрам Давідоўскім[/caption]
Напрыканцы мінулага тыдня мы наведаліся ў філіял «Лакнея», дзе сустрэліся з галоўным аграномам Дар’яй Рудзеняй. Яна назірала за работай новенькага сучаснага самаходнага апырсквальніка італьянскай вытворчасці MAZZOTTI. Для яго гэта толькі першы сезон у гаспадарцы, а кіруе сучаснай машынай Міхаіл Матус. Паводле слоў механізатара, за адзін заход ён апрацоўвае пасевы на шырыні 24 метры.
Дарэчы, як выявілі беларускія вучоныя з РУП «Інстытут аховы раслін», асноўную праблему для яравых збожжавых стварае каля 40 відаў пустазелля, менавіта з-за іх страты ўраджаю складаюць каля 40%. Таму гэтаму віду работ надаецца такое вялікае значэнне.
Усяго на той суботні дзень было апрацавана 200 га яравых культур, наперадзе чакалі яшчэ 700 га. Дар’я Рудзеня адзначыла, што гэтыя работы неабходна закончыць хутчэй чым за тыдзень, паколькі з павышэннем тэмпературы паветра аператыўнасць можа знізіцца. Калі слупок тэрмометра падымаецца вышэй за адзнаку ў 23 градусы, апрацоўваць палеткі можна будзе толькі раніцай або ўвечары.
Побач з Міхаілам Матусам працуе Аляксандр Давідоўскі. Яго задача — заправіць агрэгат. Увогуле мужчыны часта дзейнічаюць адным звяном, нават быў час, калі яны былі членамі аднаго экіпажа збожжаўборачнага камбайна. Таму разумеюць адзін аднаго з паўслова і імкнуцца старанна працаваць на агульны рэзультат. Іх заслужана можна назваць вопытнымі механізатарамі. У Міхаіла працоўны стаж у гаспадарцы больш за 20 гадоў, апошнія шэсць займаецца менавіта ахоўнымі работамі. Аляксандр уладкаваўся на працу ў сельгаспрадпрыемства ў 2007 годзе, адразу пасля заканчэння школы. Пасведчанне трактарыста ён атрымаў у Камсамольскім вучэбна-вытворчым камбінаце, якія ў той час паспяхова рыхтавалі механізатараў, вадзіцеляў, прадстаўнікоў іншых прафесій. Як прызнаецца сам Аляксандр, у яго былі спробы змяніць вясковае жыццё на гарадское, але зразумеў, што яго месца тут, на роднай зямлі, і ніколькі не пашкадаваў аб прынятым рашэнні.
Дарэчы, падчас гутарак з работнікамі філіяла не адзін раз гучалі словы задаволенасці сваім становішчам: «Нам падабаецца працаваць у нашай гаспадарцы! Нам падабаецца наш кіраўнік! Нам падабаецца жыць у вёсцы!»
Такі ж настрой і ў прадстаўніка больш старэйшага пакалення Уладзіміра Місючэнкі (на другім здымку). Яго задача на трактары МТЗ-1221 з сеялкай кропкавага высеву «Ферабокс» завяршыць сяўбу кукурузы. Засталося ўсяго 100 га. З ім мы сустрэліся ў вёсцы Камсамольская, на ўскрайку палетка непадалёку ад мех-двара.
Механізатар патлумачыў, што трэба крышку пачакаць, пакуль прасохне пасля дажджу поле: «Калі на горцы ўжо можна пускаць трактар, то ў нізіне даволі гразка». Як адзначыла Дар'я Рудзеня, на палетку будзе пасеяна кукуруза насеннем айчыннай вытворчасці «Палескі». Яно ўжо папярэдне апрацавана ад хвароб і драцяніка. Увосень з гэтай кукурузы атрымаецца цудоўны сілас.
Маргарыта САКОВІЧ
■ Падчас мітынгу каля помніка спаленым жыхарам у в. Дусаеўшчына[/caption]
Урачысты мітынг і ўскладанне вянкоў прайшлі ў Дусаеўшчыне ля помніка спаленым жыхарам вёскі і бюста Героя Савецкага Саюза М.В. Рамашкі. Сярод тых, хто сабраўся, былі «дзеці вайны» Часлава Грыгаровіч, Ядвіга Малевіч, супрацоўнікі Дзяржынскай бібліятэкі-клуба і дзіцячага сада, кіраўніцтва і работнікі ААТ «Скабін», мясцовае насельніцтва, а таксама старшыня сельвыканкама Вольга Купрыенка, якая і павіншавала ўсіх са святам.
Святочныя мітынгі працягнуліся ў аграгарадку Скабін ля помніка землякам, якія загінулі на вайне, на магіле невядомага салдата на мясцовых могілках. У аграгарадку Мажа ўшанавалі памяць 147 землякоў — мітынг адбыўся ля помніка воінам і партызанам.
Слабада-Кучынскі сельсавет
Насычанай была святочная праграма на тэрыторыі гэтага сельсавета.
[caption id="attachment_78150" align="aligncenter" width="840"]
■ Момант ускладання кветак да помніка абаронцам Айчыны ў в. Слабада-Кучынка[/caption]
Мітынгі, ускладанні вянкоў і кветак да помнікаў загінуўшым і брацкіх магіл адбыліся ў аграгарадку Старыца і в. Слабада-Кучынка. 3 ліпеня ў Старыцкім СДК мясцовымі самадзейнымі артыстамі быў арганізаваны святочны канцэрт, а ў Слабада-Кучынскай бібліятэцы-клубе напярэдадні важнай падзеі адбыўся конкурс мастацкай самадзейнасці.
Да Дня Незалежнасці быў наведаны на даму адзіны ветэран вайны, які пражывае на тэрыторыі сельсавета, — Вячаслаў Пятровіч Гапонаў з в. Астрэйкі. Ганаровага грамадзяніна павіншавалі са святам, уручылі юбілейны медаль і матэрыяльную дапамогу ад ААТ «Старыца-Агра».
Доктаравіцкі сельсавет
Урачыстыя мітынгі, якія прайшлі ля помнікаў загінуўшым воінам, далі старт святочным мерапрыемствам на тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета, прымеркаваным да галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці.
[caption id="attachment_78146" align="aligncenter" width="840"]
■ Падчас урачыстага мітынгу ля брацкай магілы загінуўшых землякоў (аг. Ванелевічы)[/caption]
Разгарнуліся асноўныя дзействы ў аграгарадках Ванелевічы і Новыя Доктаравічы, а таксама ў вёсцы Гарнастайлава. Удзел у мітынгах прынялі старшыня сельвыканкама Міхаіл Валуевіч, дырэктар КСУП «Доктаравічы» Сяргей Шарупіч, вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Піянер-Агра» Ганна Бахта, школьнікі і вяскоўцы. Ушанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў мінутай маўчання, да абеліскаў былі прынесены кветкі і вянкі як акт памяці і пашаны перад патрыётамі, якія паклалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Айчыны, сімвал непарыўнай сувязі паміж пакаленнямі.
Святочны рытм задавалі радыёканцэрты, выступленні лепшых вясковых самадзейных артыстаў і юных талентаў. Завяршылася святкаванне Дня Незалежнасці танцавальнымі праграмамі.
Бабаўнянскі сельсавет
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у аграгарадку Пясочнае прайшоў урачысты мітынг і ўскладанне вянкоў да помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам, дзе прынялі ўдзел жыхары гэтага населенага пункта.
[caption id="attachment_78154" align="aligncenter" width="840"]
■ Ля помніка загінуўшым у гады вайны землякам у аграгарадку Пясочнае[/caption]
Падобнае мерапрыемства адбылося і ў аграгарадку Лясное каля бюста героя Савецкага Саюза Вікенція Драздовіча. Адразу ж пасля ўрачыстасці прайшлі выступленні з удзелам работнікаў Лясноўскага СДК і Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці. Завяршылася свята танцавальнай праграмай для ўсіх жадаючых.
Бучацінскі сельсавет
Асноўныя святочныя мерапрыемствы ў Бучацінскім сельсавеце прайшлі ў аграгарадку Жыліхава.
[caption id="attachment_78155" align="aligncenter" width="840"]
■ Ускладанне вянкоў да мемарыяла ў Жыліхаве[/caption]
Тут ля помніка воінам-вызваліцелям прагучаў радыёканцэрт і адбыўся мітынг, на якім выступілі старшыня Бучацінскага сельвыканкама Зоя Бордак і дырэктар Жыліхаўскага ВПК д/с – СШ Наталля Абрамовіч. Па традыцыі ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянкі да мемарыяла.
Прадоўжылася свята канцэртам, падрыхтаваным калектывам Жыліхаўскага сельскага дома культуры, і танцавальнай праграмай.
Семежаўскі сельсавет
Свята Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь сабрала вяскоўцаў у цэнтральным парку аграгарадка Семежава.
[caption id="attachment_78148" align="aligncenter" width="840"]
■ Былы вязень Ніна Калеснік (у цэнтры) - з Вікторыяй Кунаш-Літвіной, Таццянай Шаурай і Уладзімірам Выскваркам[/caption]
Добразычлівая і ўрачыстая атмасфера панавала ўжо з ранку падчас радыё-канцэрта. У памяць аб тых, хто не дажыў да незалежнасці Беларусі, паклаўшы свае жыцці дзеля свабоды нашчадкаў, была аб’яўлена хвіліна маўчання. Пасля да помніка воінам-землякам, загінуўшым у баях Вялікай Айчыннай вайны, леглі вянкі і кветкі ад кіраўніцтва і працоўных калектываў ААТ «Семежава», сельвыканкама, Семежаўскай участковай бальніцы, маладога пакалення — навучэнцаў Семежаўскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа, вяскоўцаў.
Падзяліць радасць разам з вяскоўцамі ў юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прыйшла і былы вязень Ніна Калеснік, якая заўсёды прымае актыўны ўдзел у святочных мітынгах. Урачыстасці працягваліся святочнымі канцэртамі калектыву мастацкай самадзейнасці Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу і цікавых вясковых выканаўцаў, якія ўражвалі насычанай праграмай і таленавітасцю. А завяршылася святкаванне дыскатэкай.
Грозаўскі сельсавет
Да юбілейнай даты на тэрыторыі Гро-заўскага сельсавета падрыхтаваліся старанна.
[caption id="attachment_78153" align="aligncenter" width="840"]
■ Выступаюць артысты Грозаўскага СДК[/caption]
У аграгарадку Камень рэканструявалі помнік: стары асфальт замянілі новай тратуарнай пліткай, паставілі прыгожыя ліхтары, абнавілі надпісы на самім помніку. Кветкі і вянкі ўсклалі ля кожнага пастамента, які знаходзіцца на тэрыторыі сельсавета. У Праснаках адбылася святочная праграма: канцэрт, дыскатэка і нават самы сапраўдны феерверк. І, канешне, павіншавалі ветэранаў.
Пацейкаўскі сельсавет
У аграгарадку Пацейкі склалася традыцыя напярэдадні Дня Незалежнасці праводзіць свята вёскі. Не была яна парушана і сёлета.
[caption id="attachment_78151" align="aligncenter" width="840"]
■ На свяце вёскі - сям’я Дзянісавых[/caption]
У сваім выступленні старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко ўзгадаў гераічнае мінулае роднага краю. У прыватнасці, тых, хто загінуў на вайне ці ў спаленых вёсках (на тэрыторыі сельсавета іх дзве — Жавулкі і Прагрэс). Гаварылася і пра дзень сённяшні. Адзначаны лепшыя працаўнікі, сем’і, гаспадары, сядзібы.
Прадстаўнікі адміністрацыі ААТ «Прагрэс 2010», сельвыканкама, мясцовай школы напярэдадні свята пабывалі на месцах баявой славы і ўсклалі там кветкі.
Блеўчыцкі сельсавет
У Блеўчыцкім сельсавеце старт святочным мерапрыемствам быў дадзены напярэдадні свята.
[caption id="attachment_78152" align="aligncenter" width="840"]
■ Урачыстая цырымонія ў в. Блеўчыцы[/caption]
Так, 2 ліпеня шматлюдна было каля брацкай магілы ў в. Блеўчыцы, дзе прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да мемарыяла. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Блеўчыцкага сельвыканкама і ААТ «Ціміразеўскі», адміністрацыя і навучэнцы Быстрыцкай СШ, а таксама мясцовыя жыхары. У гэты ж дзень усклалі вянкі на адзіночныя магілы загінуўшых салдат на грамадзянскіх могілках у Блеўчыцах і Вераб’евічах, наведалі помнік землякам у в. Дзярэчына.
Непасрэдна ж у Дзень Незалежнасці цэнтрам святкавання выступіла тэрыторыя Быстрыцкага СДК. Там спачатку прагучаў радыёканцэрт, працягам свята сталі нумары, падрыхтаваныя калектывамі мастацкай самадзейнасці. Завяршылася мерапрыемства танцавальнай праграмай. Прымала гасцей і Ляшнянская сельская бібліятэка-клуб — тут былі падрыхтаваны радыёканцэрт і тэматычная выстава.
Цімкавіцкі сельсавет
Яскрава адзначылі свята ў Цімкавіцкім сельсавеце.
[caption id="attachment_78156" align="aligncenter" width="840"]
■ Спяваюць юныя артысты Цімкавіцкага СДК[/caption]
Канцэртныя праграмы, падрыхтаваныя мясцовымі ўстановамі культуры, адбыліся ў Цімкавічах і Навасёлках. У кожным населеным пункце, дзе ўстаноўлены помнікі салдатам-вызваліцелям або загінуўшым землякам, усклалі кветкі і вянкі. Ветэраны атрымалі віншаванні.
Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ, Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Таццяна БОХАН, Павел ШЭІН, Аксана КРАСІНА, Валянціна БЕРАСНЕВІЧ, Ганна КІЛЬЧЭЎСКАЯ, Вікторыя КУНАШ-ЛІТВІНА, Яўген ДАВЫДЗЕНКА